27 лютага ў Мінску на 73-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола і Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў.
Няскончаная п’еса даўжынёю ў жыццё
Сёння, 1 сакавіка, апоўдні ў Свята-Елісавецінскім манастыры адбылося яго адпяванне, якое правёў протаіерэй Сергій. На адпяванні прысутнічалі ўдава Аляксея Дударава Валянціна, сын Максім, дачка Алеся, унукі Арсеній і Андрэй, унучка Іаана, а таксама родныя і блізкія, сябры, калегі.
Адпяванне ў Свята-Елісавецінскім манастыры
© Sputnik / Юрий Иванов
Былі акцёры мінскіх тэатраў, з Гомельскага абласнога прыехала Ганна Кавалькова, з Віцебскага – Таццяна Ліхачова. Людзі аддалі даніну павагі вялікаму драматургу Беларусі…
Міністр культуры Анатоль Маркевіч і жонка Аляксея Дударава Валянціна
© Sputnik / Юрий Иванов
У Праваслаўнай Царкве ўсе важныя этапы жыцця чалавека асвечаны малітвай. Яна абавязкова прысутнічае і пры пераходзе да вечнасці, гэта значыць пры адпяванні, малітвеным наказе душы чалавека, калі просяць Бога аб прабачэнні грахоў нябожчыка. Адпяванне – гэта малая кананізацыя, калі звяртаюць да Усявышняга слова: "Са святымі спачын", просяць аб прылічэнні нябожчыка да ліку святых.
"Я працавала з ім у Саюзе тэатральных дзеячаў усяго шэсць гадоў. Гэта былі шэсць гадоў радасці, таму што Аляксей Ануфрыевіч вельмі добры чалавек, разумны і абаяльны, якім я захапляюся і лічу другім бацькам за тое, што ён для мяне зрабіў і як кіраўнік творчага саюза і як чалавек вялікага сэрца. Ды што там для мяне – для ўсіх, для нашай Беларусі… Горка на душы", - сказала галоўны бухгалтар СТД Вольга Шамко.
Перад адпяваннем адбылася неардынарная падзея. Вядомы фотакарэспандэнт Юрый Іваноў прывёз фатаграфію для жалобнай цырымоніі – яна была зроблена незадоўга да смерці драматурга і пры яго жыцці вельмі спадабалася жонцы Дударава. Словы жонкі Аляксей Ануфрыевіч перадаў Іванову і той паабяцаў размножыць фатаграфію і падарыць, але не паспеў.
Грамадзянская паніхіда ў Доме афіцэраў
© Sputnik / Юрий Иванов
Іваноў палічыў сваім абавязкам у журботную хвіліну выканаць абяцанне – ён зрабіў партрэт памерам 100 на 80 сантыметраў і прывёз яго да Свята-Елісавецінскага манастыра, а затым і на грамадзянскую паніхіду ў Дом афіцэраў.
У Мінску развіталіся з драматургам Аляксеем Дударавым
© Sputnik / Юрий Иванов
У Доме афіцэраў, дзе прайшла грамадзянская паніхіда, размешчаны Драматычны тэатр беларускай арміі, якім працяглы час кіраваў Аляксей Дудараў.
Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч, які прыбыў сюды, выказаў спачуванне ўдаве і дзецям нябожчыка.
Міністр культуры Анатоль Маркевіч на цырымоніі развітання ў Доме афіцэраў
© Sputnik / Юрий Иванов
Словы ўдзячнасці і падзякі выказалі дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, а таксама калега драматурга Марына Дударава, цяпер мастацкі кіраўнік тэатра.
Дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі
© Sputnik / Юрий Иванов
На паніхіду сабралася шмат прыхільнікаў таленту Аляксея Дударава – з чырвонымі гваздзікамі ў руках іх можна было заўважыць яшчэ на пад’ездзе да Дома афіцэраў, у метро.
Пасля паніхіды пахавальная працэсія адправілася на "Усходнія могілкі", дзе будзе пахаваны Аляксей Дудараў. Творцы жывыя, пакуль жывыя іх творы.
Аляксей Ануфрыевіч Дудараў, прызнаны класікам яшчэ пры жыцці, – адна з ключавых фігур беларускага сцэнічнага мастацтва. Асноўнымі ў яго творчасці сталі тэмы Вялікай Айчыннай вайны і гістарычнага мінулага Беларусі.
У часы СССР п’есы Дударава ставілі лепшыя рэжысёры, у тым ліку і за мяжой, а спектаклі ішлі ў тэатрах імя Купалы, Рускім імя Горкага, Вялікім драматычным тэатры, тэатры Савецкай Арміі, тэатры імя Массавета, Малым тэатры, тэатры на Таганцы, "МХАТе" імя Горкага.
П'есы Дударава дабраліся нават да Аўстраліі: у 2015 годзе ў Аўстралійскім рускім тэатры (А.Р.Т.) паставілі спектакль "Не пакідай мяне".
Па сцэнарыях Аляксея Ануфрыевіча створана 16 кінакарцін, у тым ліку ўсенародна любімыя "Белыя росы" рэжысёра Ігара Дабралюбава. Творы Дударава перакладзены на многія мовы свету.
Рэдакцыя Sputnik Беларусь выказвае спачуванні родным і блізкім Аляксея Дударава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь