МІНСК, 7 сак – Sputnik. Мінск і "Росатом" абмяркоўваюць стварэнне вытворчасці 3D-прынтэраў, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага офіса расійскай дзяржкарпарацыі.
Напярэдадні ў Маскве прадстаўнікі Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, Мінэканомікі і Банка развіцця Беларусі наведалі прадпрыемствы "Росатома". Адзін з праектаў, які дзяржкарпарацыя зараз развівае, датычыцца ядзернай медыцыны.
У даследчым інстытуце НДІТФА вырабляюць высокатэхналагічныя апараты "Брахиум", прызначаныя для лячэння анкахворых. Такое абсталяванне будзе пастаўлена ў Беларусь у 2023 годзе.
Сумесная вытворчасць літыевых батарэй
Беларусь і "Росатом" ужо даўно абмяркоўваюць магчымасць з’яўлення ў краіне завода па вытворчасці літыевых батарэй для электратранспарту. Гэтая праца вядзецца з адным з падраздзяленняў "Росатома" – кампаніяй "РЭНЕРА".
Цяпер прадпрыемства пастаўляе ў Беларусь сістэмы назапашвання энергіі і цягавыя акумулятарныя батарэі, у сваю работу іх укараняе вытворца тралейбусаў і трамваеў "Белкамунмаш".
3D-мадэліраванне
Яшчэ адзін перспектыўны напрамак супрацоўніцтва – прымяненне адытыўных тэхналогій у вытворчасці. Беларускаму боку паказалі магчымасці 3D-друку і яго выкарыстання для патрэб розных галін прамысловасці.
"Цяпер бакі дамовіліся прапрацаваць магчымасць стварэння сумеснай вытворчасці", - паведамілі ў краінавым офісе "Росатома".
Таксама падчас візіту беларускай дэлегацыі расказалі аб тэлекамунікацыйным абсталяванні для крытычнай інфраструктуры, якое вырабляе піцерская кампанія "Т-Ком" (таксама ўваходзіць у структуру "Росатома"). Плануецца, што гэтая высокатэхналагічная прадукцыя будзе паказана на форуме TІБО-2023 у Мінску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Кампаніі РФ зрабілі заказы ў IT-сектара Беларусі на $300 млн
Беларусь мае намер стварыць яшчэ тры касмічныя спадарожнікі разам з Расіяй
Зацверджана пагадненне аб тэхналагічных аперацыях у Саюзнай дзяржаве