Убачыць у адным месцы адразу некалькі дзесяткаў зуброў можна толькі з прыходам халадоў. Калі ежы становіцца менш, магутны звер выходзіць да людзей на падкорм, прычым дакладна па часе: з 11 да 13 гадзін. А калі пастукаць вядром па загоне, то можна ўбачыць, як жывёла вагой некалькі соцень кілаграм гулліва скача. Гэта з выгляду зубры непаваротлівыя і марудлівыя, а ў момант пагрозы могуць пераадольваць двухмятровыя перашкоды і развіваць хуткасць да 50 кіламетраў у гадзіну.
Фотакарэспандэнт Sputnik Таццяна Федарэнка зазірнула на абед да зуброў і нават пагладзіла чырвонакніжную жывёлу. Глядзіце ў фотастужцы, якія прыгажуны жывуць на тэрыторыі запаведніка.
Як вядома, Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік быў арганізаваны 18 ліпеня 1988 года ў беларускай частцы зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі трох раёнаў Гомельскай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі – Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага. На тэрыторыі знаходзяцца 96 пакінутых населеных пунктаў, дзе да аварыі пражывала больш за 22 тысячы жыхароў.
Агульная плошча раёна пражывання зуброў на сёння, у тым ліку ўчасткі пражывання змешаных статкаў, самцовых груповак і адзіночных жывёл, складае 22,6 гектара (каля 11% плошчы запаведніка).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Глядзіце таксама:
Travel-фатаграфія года: ад выгібаў пустыні Наміб да Унутранай Манголіі
Танец марской зоркі і райскія фламінга: пераможцы Wildlife Photographer of the Year
Самі лезуць у кадр: ручныя вавёркі ў гомельскім парку – фота