Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Украінскія вайскоўцы нясуць вялікія страты на Данецкім напрамку

Узброеныя Сілы РФ выконваюць задачы спецаперацыі, знішчаючы жывую сілу і тэхніку ўкраінскіх нацыяналістаў.
Sputnik
МІНСК, 14 сак – Sputnik. УСУ страцілі за суткі на Данецкім напрамку тэхніку і да 150 вайскоўцаў, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
Дасягнуць гэтага ўдалося дзякуючы актыўным дзеянням вайскоўцаў пры падтрымцы артылерыі падраздзяленняў "Паўднёвай" групоўкі войск РФ. Украінскія вайскоўцы неслі страты ў раёнах Залізнянскага, Чырвонага і Тоненькага ДНР. Таксама былі ліквідаваны тры танкі УСУ, дзве баявыя бронемашыны, чатыры пікапы, два аўто, гаўбіца Д-20, самаходка "Гваздзіка", супрацьтанкавая гармата МТ-12, дзве артсістэмы М777 амерыканскай вытворчасці.
Авіяцыя і артылерыя "Заходняй" групоўкі войск на Купянскім напрамку знішчылі ўкраінскія падраздзяленні ў раёнах Сінькоўкі і Кіслоўкі Харкаўскай вобласці.
УСУ страцілі да 75 вайскоўцаў, БМП, тры аўто, чатыры самаходкі "Гваздзіка" і супрацьтанкавую гармату МТ-12.
Актыўна дзейнічала расійская групоўка войск "Цэнтр" на Чырвона-Ліманскім напрамку. Там разам з агнём артылерыі было нанесена паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах Ямпалоўкі ДНР і Неўскага ЛНР.
За мінулыя 24 гадзіны было ліквідавана больш за 95 ваенных Украіны, дзве баявыя бронемашыны, два пікапы, самаходка "Акацыя", гаўбіца Д-30, а таксама артсістэма М777.
Працавала авіяцыя і артылерыя групоўкі войск "Усход" на Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках. Там ударамі ўдалося ліквідаваць украінскія падраздзяленні ў раёнах Прачыстаўкі ДНР і Успенаўкі Запарожскай вобласці.
УСУ страцілі за мінулыя 24 гадзіны на гэтых напрамках да 60 ваеннаслужачых, дзве баявыя бронемашыны, тры пікапы, тры аўто і гаўбіцу Д-20.
Таксама ў Вадзяным ДНР быў знішчаны склад боепрыпасаў 72 мехбрыгады УСУ.
Агнявое паражэнне наносілася на Херсонскім напрамку, там было ліквідавана больш за 40 баевікоў УСУ, тры баявыя бронемашыны, тры аўто, дзве самаходкі "Гваздзіка" і адна "Акацыя".
Таксама былі знішчаны дзве ўкраінскія РСЗА: "Альха" – у раёне Казацкай Лапані Харкаўскай вобласці і "Ураган" – у раёне Дальняга ДНР.
Расійскія знішчальнікі збілі ў раёне Чырвонаармейска ДНР украінскі МіГ-29. Актыўна працавала і СПА, знішчыўшы за мінулыя 24 гадзіны 17 дронаў УСУ і перахапіўшы 23 рэактыўныя снарады РСЗА HIMARS, "Смерч" і "Ураган".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пяскоў: РФ не прызнае Міжнародны крымінальны суд у Гаазе і яго юрысдыкцыю
Вайскоўцы паказалі баявую працу РСЗА "Торнадо-Г" у зоне спецаперацыі – відэа
Знішчальнікі ПКС Расіі збілі ўкраінскі Су-27 у Данбасе
Страты УСУ ў лютым выраслі на 40% – Шайгу
Мінабароны РФ паказала кадры паездкі Шайгу ў Марыупаль – відэа