Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл назваў "жахлівым дзеяннем" ультыматум, выстаўлены ўкраінскімі ўладамі манахам Кіева-Пячэрскай лаўры – пакінуць яе або перайсці ў раскольніцкую Праваслаўную царкву Украіны.
Аб гэтым кіраўнік РПЦ заявіў у спецыяльным відэазвароце, апублікаваным 16 сакавіка.
Раней стала вядома аб выстаўленай манахам умове пакінуць лаўру да 29 сакавіка, пра гэта заявілі ў кіраўніцтве нацыянальнага запаведніка "Кіева-Пячэрская лаўра", ва ўкраінскім Мінкульце тым часам дадалі, што манахі могуць застацца, калі пяройдуць ва УПЦ.
Цяперашняя сітуацыя з Кіева-Пячэрскай лаўрай, паводле слоў Патрыярха Кірыла, параўнальна з "ганеннямі на веру ў часы бязбожжа, як і ў той час, улады адкрыта ігнаруюць закон, не гаворачы ўжо аб мінімальнай павазе да праў суграмадзян".
"Закрыццё лаўры прывядзе да парушэння праў мільёнаў украінскіх вернікаў", - адзначыў Патрыярх.
Кіева-Пячэрская лаўра была заснавана ў XI стагоддзі, гэта першы манастыр Кіеўскай Русі, нагадаў Уладыка.
"Гэты манастыр – родапачынальнік агульнай духоўнай і манаскай традыцыі рускага, украінскага і беларускага народаў. Гэта калыска нашай цывілізацыі і нацыянальнай культуры. Тут напісаны першы гістарычны помнік Старажытнай Русі – "Аповесць мінулых гадоў", - падкрэсліў кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мітрапаліт Веніямін: варта спыніць націск на насельнікаў Лаўры
Папа Рымскі выказаў занепакоенасць сітуацыяй з Кіева-Пячэрскай лаўрай
Няма апраўдання: Захарава аб вобысках у Кіева-Пячэрскай лаўры