Знешнія даўгі дзяржсектара і прыватных кампаній Беларусі знізіліся

Новыя даныя Нацбанка паказваюць, што ў сярэдзіне мінулага года валавы знешні доўг краіны рэзка вырас, але потым імкліва памяншаўся.
Sputnik
МІНСК, 19 сак – Sputnik. Знешні доўг органаў дзяржкіравання Беларусі за 2022 год вырас прыкладна на 1,5%, вынікае з даных Нацыянальнага банка.
На канец мінулага года сума знешняга доўгу органаў дзяржкіравання складала 18,5 млрд долараў.
У той жа час агульны знешні доўг прыватных кампаній, банкаў, дзяржсектара эканомікі і ўлад знізіўся на 5,3%. Сума на 1 студзеня 2023 года склала каля 39,7 млрд у доларавым эквіваленце. У пачатку мінулага года было больш за 41,9 млрд долараў.
Беларусь традыцыйна запазычае як праз пазыкі і крэдыты, так і аблігацыі. На знешнім рынку з-за санкцый краіна гатова плаціць па бондах толькі ў дружалюбных валютах – кітайскіх юанях і расійскіх рублях, а таксама ў беларускіх.
Пры гэтым замежныя інвестары купляюць дзяржаблігацыі Беларусі і на ўнутраным рынку – праз Беларускую валютна-фондавую біржу. Не так даўно Мінфін размясціў там аблігацыі ў расійскіх рублях пад 11% гадавых, што вышэй за прапановы па банкаўскіх дэпазітах. Прыбытак абяцаюць выплачваць шэсць разоў. Эмітаваны і доларавыя бонды пад 3,9% гадавых. Абодва выпускі абяцаюць пагасіць у сакавіку 2026 года.
Пакуль што невядома, наколькі высокая гарантыя вяртання ўкладанняў у доларавыя паперы менавіта ў амерыканскай валюце. Што датычыцца расійскіх рублёў, то зараз беларускія ўлады не маюць праблем з атрыманнем вялікіх аб’ёмаў гэтай валюты за кошт інтэнсіўнага гандлю з Расіяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
ЗВР Беларусі перавысілі 8 мільярдаў долараў
Дэпутаты ратыфікавалі пагадненне аб Еўразійскай перастраховачнай кампаніі
Сродкі інавацыйных фондаў накіруюць на імпартазамяшчэнне