Фота

Савянё ў галінах і іншыя пераможцы фотаконкурсу дзікай прыроды

Пераможцы фотаконкурсу British Wildlife Photographer of the Year 2023 – у фотастужцы Sputnik.
Sputnik
У гэтым годзе на брытанскі конкурс фатаграфій дзікай прыроды паступіла больш за 13 тысяч работ. Фатографы спаборнічалі за званне найлепшых у 10 намінацыях.
1 / 13

Галоўным пераможцам назвалі кадр Чарлі Пэйджа "Погляд у будучыню".

Ліса крадзецца на месцы будучай будоўлі сярод абсечаных дрэў і зламаных галінак – там, дзе калісьці быў лес.

2 / 13

"Драматычны ланч" Мэта Дуга.

Сляпень, вядомы тым, што кусае людзей і жывёл, быў "укушаны" расянкай.

3 / 13

"Алень ля возера" Ніла Макінтайра.

"Я часта наведваю гэта неверагоднае месца. Гэта шырокая даліна з возерам, маляўнічымі горнымі пейзажамі і аленямі. Я заўважыў, што гэты алень рухаецца ўздоўж берага возера. Я заняў пазіцыю і пачакаў, і, вядома ж, ён прайшоў прама праз светлавую пляму", - распавёў аўтар аб гісторыі фота.

4 / 13

"Траекторыя палёту меданоснай пчалы". Джон Уотэрс.

5 / 13

"Снежны шар" Герайнта Рэдфарда Моса.

Махавы спарафіт і кропля вады ў заснежаным лесе.

6 / 13

"Сардэчна запрашаем у заапарк". Хенлі Спайерс.

Планктон прыцягнуў цэлую армію медуз.

7 / 13

"Павук у траве". Аўтар Уіл Аткінс.

Металічны павук-скакун палюе ў верасовых джунглях.

8 / 13

"Пагоркі Грэйт Мэл Фэл". Мэцью Тэрнер.

"Гэта дзіўнае і тагасветнае месца, з каравай карой, скрыўленымі галінамі і сырым імхом паўсюль. Я карабкаўся праз нагрувашчванне паваленых дрэў і ў выніку натыкнуўся на гэты экзэмпляр, які гніе і які мне здаўся падобным на кіпцюр, што тырчыць з зямлі", - падзяліўся аўтар.

9 / 13

"Спячая ў дзьмухаўцах". Льюіс Ньюман.

10 / 13

"Мітусня". Мэцью Кетэл Старлінг.

Шпакі над морам і надыходзячы шторм.

11 / 13

"Шчупаковае вяселле". Аўтар Роберт Кас.

Падчас заляцання самцы не звяртаюць увагі на нырцоў, таму да іх удалося падабрацца і зрабіць серыю здымкаў.

12 / 13

"Містычны лес". Піліп Селбі Біч.

Густы туман на ўзгорку Бэдберы ў Оксфардшыры.

13 / 13

"У галінах". Білі Эванс-Фрэк.

Савянё няясыці ў зарасніках лесу.

>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Глядзіце таксама:
Палескія зубры: зазірнулі на абед да тых, хто жыве на волі – фота
Travel-фатаграфія года: ад выгібаў пустыні Наміб да Унутранай Манголіі
Самыя мудрагелістыя падводныя насельнікі