МІНСК, 23 сак – Sputnik. Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў параўнаў новы расійскі танк Т-90М з тымі ўзорамі тэхнікі, якія зараз ёсць на ўзбраенні ў краін Захаду.
Ён адзначыў, што Т-90М "Прорыв", несумненна, зараз лепшы ў свеце.
"Ён, безумоўна, лепшы, чым Leopard, чым Challenger, чым Abrams, у тым ліку і па сваіх тактыка-тэхнічных даных, нават па такім кампаненце як маса", - паведаміў Мядзведзеў у інтэрв’ю вядучым расійскім СМІ, у тым ліку і РІА Навіны.
Намеснік старшыні Савета бяспекі дадаў, што "Прорыв" хуткі, манеўраны і "рэальна вельмі добра працуе".
Колькі зробяць танкаў?
У гэтым годзе, як распавёў Мядзведзеў, расійскія заводы пабудуюць паўтары тысячы танкаў. Ён прапанаваў палічыць, колькі прыкладна можа атрымаць Украіна ад краін Захаду.
"Пракалькулюйце, колькі атрымае наш праціўнік нават па самых аптымістычных разліках – вось вам і адказ", - адзначыў намеснік старшыні Савета бяспекі.
Цяпер галоўнае, як удакладніў ён, выпуск узбраення і тэхнікі ў неабходных аб’ёмах і запуск новых вытворчасцей.
"Самае галоўнае – выпускаць цяпер гэта ўсё ў неабходных аб’ёмах, і для гэтага запускаюцца новыя вытворчасці. Так, мы нейкі час таму аб гэтым не думалі, але гэта стала неабходным – запускаць новыя зброевыя вытворчасці", - падкрэсліў Мядзведзеў.
Танк Т-90М "Прорыв" – гэта прадукт глыбокай мадэрнізацыі танка Т-90. Баявая машына атрымала павышаную абарону, былі палепшаны баявыя і эксплуатацыйныя характарыстыкі. Танк аснашчаны новым баявым вежавым модулем, высокааўтаматызаванай лічбавай сістэмай кіравання агнём з рознымі тыпамі прыцэльвання і клімат-кантролем.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мінабароны РФ паказала стральбу з найноўшых танкаў Т-90М "Прорыв" – відэа
УСУ страцілі сотні адзінак бронетэхнікі: даныя міжнародных экспертаў
Пуцін выказаўся аб намерах Лондана пастаўляць Кіеву снарады з уранам