МІНСК, 26 сак – Sputnik. Першыя доўгія выхадныя ў гэтым годзе чакаюць беларусаў у красавіку.
У аўторак, 25 красавіка, адзначаецца Радаўніца – у Беларусі гэта афіцыйны выхадны.
У сувязі з гэтым панядзелак, 24 красавіка, абвешчаны выхадным днём – аднак яго давядзецца адпрацаваць у суботу, 29 красавіка. Добрая навіна ў тым, што панядзелак, 1 мая – таксама свята (Дзень працы), таму пасля кароткага працоўнага тыдня беларусаў чакаюць два звыклыя выхадныя.
Такім чынам, жыхары рэспублікі будуць спачатку чатыры дні запар адпачываць (22, 23, 24, 25-га чысла), потым чатыры дні запар працаваць (26, 27, 28, 29-га), потым яшчэ два дні адпачываць (30 красавіка і 1 мая).
А ў маі будуць яшчэ адны доўгія выхадныя. Усяго ў гэтым годзе беларусы будуць адпачываць чатыры дні запар тры разы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь