МІНСК, 27 сак – Sputnik. Мінск і Харарэ задаволены ўзроўнем развіцця палітычнага дыялогу, у краін адзіная пазіцыя па пытанні недапушчальнасці санкцый, заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік на прэс-канферэнцыі ў Мінску па выніках перагавораў са сваім зімбамвійскім калегам Фрэдэрыкам Шава.
"Відавочна, што дасягнутыя паміж прэзідэнтамі Беларусі і Зімбабвэ прарыўныя дамоўленасці дадуць магчымасць вывесці наша двухбаковае супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень", - заявіў Алейнік.
Адной з такіх дамоўленасцей, паводле слоў міністра, было адкрыццё пасольства Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь.
"Усе фармальнасці завершаны і сёння мы можам афіцыйна аб’явіць аб пачатку яго работы", - сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.
Мінск задаволены дынамікай развіцця палітычнага дыялогу. Паводле слоў Алейніка, выбудавана дакладная і эфектыўная схема ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і ведамстваў дзвюх дзяржаў.
Беларускі міністр таксама адзначыў адзінства пазіцый дзвюх краін аб недапушчальнасці санкцыйнага націску.
"Нашы пазіцыі адзіныя ў тым, што аднабаковыя прымусовыя меры незаконны і не сумяшчальны з мэтамі і прынцыпамі Статута ААН, і гэта практыка павінна быць спынена", - дадаў кіраўнік МЗС.
Вопыт дзвюх краін, паводле яго слоў, сведчыць аб тым, што эканомікі дзяржаў "устойлівыя ва ўмовах незаконных санкцый".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Кіраўнік МЗС Зімбабвэ прыбыў у Мінск
Першая лэдзі Зімбабвэ наведае Беларусь
Беларусь і Зімбабвэ падпісалі пакет дакументаў