Ракетныя катэры Ціхаакіянскага флоту правялі паспяховую стральбу крылатымі ракетамі "Москит" па ўмоўнай марской цэлі, паведамілі ў расійскім ваенным ведамстве. Адпрацоўка стральбы праходзіла ў акваторыі Японскага мора.
"Ракетная катэрная ўдарная група ў складзе двух катэраў нанесла сумесны ракетны ўдар па марскім шчыце, які імітаваў баявы карабель умоўнага праціўніка", - распавялі ў Мінабароны.
Там удакладнілі, што мэта, па якой білі ракетамі, знаходзілася за 100 км ад катэраў і была паспяхова знішчана прамым пападаннем. Бяспеку падчас адпрацоўкі стральбы забяспечвалі караблі і самалёты Ціхаакіянскага флоту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Глядзіце таксама:
Вайскоўцы паказалі баявую працу РСЗА "Торнадо-Г" у зоне спецаперацыі – відэа
Мінабароны РФ паказала стральбу з найноўшых танкаў Т-90М "Прорыв" – відэа
Ракетны ўдар з "горкай": як працуюць "Аллигаторы" ў зоне СВА – відэа