МІНСК, 30 сак – Sputnik. Дзяржаўтаінспекцыя нагадала вадзіцелям, як трэба паводзіць сябе за рулём, калі падчас руху асляпіла сонца.
Інспектары адзначаюць, што часта здараюцца выпадкі, калі аслепленыя сонцам вадзіцелі трапляюць у ДТЗ і аварыйныя сітуацыі. У сувязі з гэтым у ДАІ далі некалькі рэкамендацый.
Да прыкладу, калі даводзіцца ехаць супраць сонца, а ў вочы рэзка "ўдарылі" сонечныя промні, трэба спыніцца і працерці вочы.
Што тычыцца "аслепленых" пешаходаў, то лепшая рэкамендацыя – не выходзіць на праезную частку, пакуль не знікне мігаценне ў вачах.
У выпадку, калі сонца аказалася ззаду аўтамабіля, сігналы святлафора і іншых машын могуць пералівацца, і іх складаней адрозніць. Пры бакавым сонцы доўгія цені можна прыняць за ямы. Асабліва небяспечна сустрэчнае вячэрняе сонца, калі святло падае і зверху, і адбіваецца ад дарогі.
У ДАІ нагадалі, што з надыходам вясны аўтатранспартны рух на вуліцах актывізуецца: выязджаюць і тыя вадзіцелі, якія зімой звычайна не ездзяць. Акрамя таго, у сухое сонечнае надвор’е вадзіцелі вядуць свой транспарт куды хутчэй, чым звычайна.
"Таму, перш чым перайсці дарогу, уважліва паглядзіце па баках", - раяць інспектары. Яшчэ некалькі простых рэкамендацый ад ДАІ, каб сонца не заспела знянацку:
апусціць казырок;
падняць крэсла вышэй;
рэгулярна чысціць шкло.
"Калі вас асляпіла, не панікуйце і адразу ж зніжайце хуткасць, трымайце дыстанцыю, пакідайце магчымасць для манеўру", - рэзюміруюць прадстаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Ліхачы і нецвярозыя вадзіцелі: ДАІ аб выніках рэйдаў па маршрутках
Хірург аб пацярпелых у ДТЗ пад Смалявічамі: чацвёра ў вельмі цяжкім стане
Колькі ДТЗ з удзелам дзяцей адбылося ў 2022 годзе, расказалі ў ДАІ Мінска