МІНСК, 30 сак – Sputnik. Пытанні стварэння саюзнага медыяхолдынга абмяркоўваюць парламентарыі ў Мінску. У чацвер праходзіць пасяджэнне профільнай камісіі Парламенцкага схода, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы з нецярпеннем чакаем інфармацыю ад Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, ім даручана распрацаваць (канцэпцыю холдынга саюзных СМІ - Sputnik). Я ведаю, што ёсць праект (дакумента), распрацаваны міністэрствам інфармацыі Беларусі, які ўзяты за аснову гэтага холдынга", - заявіў старшыня камісіі Парламенцкага схода Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Генадзь Давыдзька.
"Літаральна на днях будзе вырашацца гэтае пытанне, таму што даручэнняў прэзідэнтаў (аб стварэнні холдынга) ніхто не адмяняў", - сказаў Давыдзька.
Паводле яго слоў, засталося тры месяцы да заканчэння работы па стварэнні медыяхолдынга.
Сёння на пасяджэнні камісіі было заяўлена, што беларускі бок – міністэрства інфармацыі – адправіў свае прапановы, і расійскае профільнае ведамства іх вывучае.
Таксама прагучала інфармацыя аб тым, што пытанні стварэння і канцэпцыю саюзнага холдынга абмеркавалі ўжо на ўзроўні адміністрацыі прэзідэнтаў дзвюх краін.
Генадзь Давыдзька адзначыў, што ў яго ўзнікае занепакоенасць з-за таго, што ў пытаннях фарміравання і распрацоўкі канцэпцыі саюзнага медыяхолдынга назіраецца "нейкая празмерная засакрэчанасць і кулуарнасць".
Парламентарыі аднагалосна прагаласавалі за тое, каб паскорыць работу па стварэнні праекта і канцэпцыі Саюзнага медыяхолдынга.
Гаворачы аб тым, што трэба паскорыць работу па гэтым пытанні, Давыдзька падкрэсліў, што важна ўлічваць і фінансавы аспект.
"Больш за тое, ёсць яшчэ і фінансавы складальнік: бюджэт на 2023 год ужо зацверджаны, а хутка трэба працаваць і над бюджэтам 2024 года", - падкрэсліў парламентарый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Мезенцаў расказаў, ці павялічыцца фінансаванне гуманітарных праграм СД
КДК і Падліковая палата РФ абмеркавалі інтэграцыю, санкцыі і медыяхолдынг