МІНСК, 31 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў галоўную тэму свайго сённяшняга паслання народу і парламенту, і гэта пытанне, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ніколі ў гісторыі не стаяла так востра.
"Тэма нашага сённяшняга мерапрыемства – умовы захавання суверэнітэту і незалежнасці. Чаму я выношу на меркаванне многіх мільёнаў нашых грамадзян менавіта гэтую тэму? Усё вельмі проста: ніколі раней у гісторыі нашай краіны, асабліва нашай незалежнай Беларусі, не стаяла так востра (такое - Sputnik) пытанне, як суверэнітэт і незалежнасць", - сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што ніколі яшчэ ў гісторыі Беларусі рэспубліка не падыходзіла да небяспечнай рысы, калі трэба ўдзяліць увагу захаванню суверэнітэту і незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што, рыхтуючыся да паслання, сачыў за пажаданнямі грамадзян у СМІ. І падчас мерапрыемства былі прадугледжаны адказы на пытанні.
"І, калі я не закрану якое-небудзь пытанне, нейкую праблему, якая стаіць перад дзяржавай і нашым народам, – вы маеце магчымасць удакладніць нешта ці задаць дадатковае пытанне. Думаю, што разам з вамі мы знойдзем сёння адказы на ўсё" пытанні, якія стаяць сёння перад нашым грамадствам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка: мы не збіраемся забіваць амерыканцаў і запускаць ядзерныя ракеты
Спробы задушыць Беларусь і Расію праваліліся – Лукашэнка