МІНСК, 31 сак – Sputnik. Беларусі і Расіі час канчаткова пазбавіцца чужых балтоў і гаек і выпускаць выключна свой прадукт у рамках Саюзнай дзяржавы, заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў ходзе свайго паслання народу і Нацыянальнаму сходу.
На яго думку, у цяперашніх санкцыйных умовах значна большую ўвагу трэба ўдзяліць выкананню эканамічных праграм Саюзнай дзяржавы. Ён нагадаў, што сёння краіны паспяхова працуюць у галіне касмічных тэхналогій, медыцыны, біятэхналогій, лазернай тэхнікі, мікраэлектронікі, машынабудавання, аграпрамысловых тэхналогій.
"Пара ўжо канчаткова пазбавіцца ад чужых балтоў і гаек і выпускаць па-сапраўднаму ўжо свой прадукт", - растлумачыў прэзідэнт Беларусі.
Пасля чаго звярнуў увагу на такі факт: у 2021 годзе імпарт аўтакампанентаў для транспартнага машынабудавання на тэрыторыю Беларусі і Расіі склаў 19 млрд долараў.
"Гэта нашы кампетэнцыі, у нас ёсць заводы, мы можам гэта пашыраць. Гэта вялізная ніша для нашых прадпрыемстваў", - сказаў ён.
У сувязі з гэтым Лукашэнка праінфармаваў, што ў гэтым годзе Беларусь і Расія плануюць запусціць 15 праектаў у сферы машынабудавання.
Дзякуй за санкцыі
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Саюзная дзяржава не павінна залежаць ад капрызаў заходніх палітычных эліт, а імпартазамяшчэнне – пытанне нацыянальнай бяспекі. Паводле яго слоў, гэта шырокае поле для самых смелых задум вучоных.
"Месца навукі павінна быць больш прыкметным, яе трэба ўзняць на парадак, і вучоных у тым ліку. Наша навука можа шмат – ад штучнага інтэлекту да жыццёва важных лекавых прэпаратаў і тэхналогій", - акцэнтаваў увагу прэзідэнт.
Ён чарговы раз падзякаваў заходнім краінам за ўвядзенне санкцый, паколькі для Беларусі адкрыліся новыя рынкі і з’явіліся каласальныя магчымасці. І адзначыў, што ў мінулым годзе рэспубліка выпусціла імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму больш за 27 млрд долараў.
"Бяры і прадавай, што мы, дарэчы, і робім. Але пакуль што, праўда, на 70%. Трыццаць працэнтаў нам трэба дадаваць і дадаваць спешна", - сказаў на заканчэнне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
РФ і Беларусь сумесна ствараюць умовы для паступальнага развіцця – Грызлоў
Галоўчанка назваў стратэгічныя меры, прынятыя ў рамках Саюзнай дзяржавы
Залатароў упэўнены, што Беларусь увойдзе ў топ-3 эканамічных партнёраў Расіі