МІНСК, 31 сак – Sputnik. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы напэўна абмяркуюць ідэю беларускага лідара аб’явіць перамір’е ва Украіне. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
У пятніцу Лукашэнка, звяртаючыся з пасланнем да народа і парламента, заявіў аб неабходнасці спыніць баявыя дзеянні ва Украіне і аб’явіць перамір’е без права перамяшчэння тэхнікі і перакідкі зброі з абодвух бакоў.
"Безумоўна, мы чулі заяву Аляксандра Рыгоравіча, безумоўна, два прэзідэнты, я маю на ўвазе Пуціна і Лукашэнку, прадоўжаць на наступным тыдні (зносіны). А менавіта на наступным тыдні будзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай Дзяржавы – гэта дасць магчымасць прэзідэнтам яшчэ раз грунтоўна пагаварыць адзін з адным. Напэўна будуць і гэтую тэму абмяркоўваць", - сказаў Пяскоў.
Пры гэтым, па словах прадстаўніка Крамля, у кантэксце Украіны нічога не мяняецца – СВА працягваецца. Таму што, па словах Пяскова, спецаперацыя сёння – гэта адзіны спосаб дасягнення пастаўленых мэт.
Адказваючы на пытанне аб тым, як у Крамлі ставяцца да слоў Лукашэнкі аб сітуацыі на лініі фронту ва Украіне, Пяскоў сказаў: "Напэўна, лепш (пра гэта) усё ж пытацца ў нашага Мінабароны".
"Нашы ваеннаслужачыя, якія задзейнічаны ў СВА, працягваюць выконваць пастаўленыя перад імі задачы", - падкрэсліў ён.
Пяскоў таксама заўважыў, што рэалізацыя мірных ініцыятыў па ўкраінскім канфлікце пакуль што немагчыма, бо Кіеў не можа не паслухацца сваіх куратараў на Захадзе.
Пасяджэнне ВДС прызначана на 6 красавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка прапанаваў аб'явіць перамір'е ва Украіне без права перамяшчэння войск
Лукашэнка: бойня не скончыцца, пакуль заакіянскі гаспадар не дасць адмашку
Амерыканская дывізія гатова напасці на Беларусь – Лукашэнка