МІНСК, 3 кра – Sputnik. За тры месяцы гэтага года ў Беларусь па "бязвізе" прыехалі 103 507 жыхароў суседніх краін Еўрасаюза, такія звесткі прыводзіць Дзяржпагранкамітэт.
Па звестках ведамства, з 1 студзеня ў рэспубліку прыбылі 71 244 чалавекі з грамадзянствам Літвы, 17 840 грамадзян Латвіі і 4 874 чалавекі ў статусе неграмадзяніна Латвіі, а таксама 9 549 грамадзян Польшчы.
Усяго з моманту ўвядзення ў дзеянне бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 488 493 замежнікі, з іх 319 507 грамадзян Літвы, 105 974 чалавекі ў статусе грамадзяніна і 31 753 – у статусе неграмадзяніна Латвіі, а таксама 31 259 грамадзян Польшчы.
Нагадаем, што для грамадзян Латвіі (а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі) і Літвы бязвізавы ўезд быў уведзены з 15 красавіка 2022 года, для грамадзян Польшчы – з 1 ліпеня 2022 года.
Рэжым бязвізавага парадку ўезду дзейнічаў да 31 снежня 2022 года, затым быў працягнуты на год – да 31 снежня 2023 года.
Па бязвізе на фестываль
На мінулым тыдні таксама стала вядома, што ў ліпені Беларусь па бязвізавым рэжыме змогуць прыехаць і госці міжнароднага фестывалю мастацтваў у Віцебску "Славянскі базар", адпаведнае распараджэнне падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Для пацвярджэння іншаземцам неабходна будзе прад’явіць арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале "Віцебск". Зрабіць гэта можна не пазней за дату правядзення мерапрыемства, на якое набываўся адпаведны білет.
Усяго скарыстацца спрошчаным парадкам уезду змогуць грамадзяне 73 дзяржаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Літва праверыць грамадзян Беларусі, якія прыбылі па схеме пераводу бізнесу
У ДПК распавялі, у каго з краін-суседзяў больш папулярны беларускі бязвіз
Рыга адмяняе пагадненне аб малым прыгранічным руху з Беларуссю