МІНСК, 5 кра – Sputnik. Новая Канцэпцыя знешняй палітыкі РФ дакладна абазначае стратэгічныя інтарэсы Расіі, у тым ліку ў кантэксце развіцця адносін з ключавымі саюзнікамі і партнёрамі, заявілі ў МЗС Беларусі.
"Канстатуем супадзенне падыходаў Мінска і Масквы па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня. Падзяляем бачанне расійскага боку адносна пабудовы больш збалансаванага і справядлівага шматпалярнага светаўладкавання", - адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Там таксама заявілі, што не прымаюць гегемоніі ў міжнародных справах. МЗС Беларусі лічыць недапушчальным умяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў і навязванне сваіх мадэлей развіцця, ідэалогій і каштоўнасцей.
"Цалкам падтрымліваем прынцып непадзельнасці бяспекі ў глабальным і рэгіянальным аспектах", - заявілі ў Мінску.
Беларускае МЗС вітае і стратэгічную мэту Расіі, якая заключаецца ў гатоўнасці падтрымліваць саюзнікаў у прасоўванні агульных інтарэсаў, забеспячэнні іх бяспекі і ўстойлівага развіцця.
"Асабліва адзначаем пацверджаную ў канцэпцыі прыхільнасць Масквы развіццю стратэгічнага ўзаемадзеяння і паглыбленню інтэграцыйных працэсаў з Рэспублікай Беларусь. На гэта, у сваю чаргу, паслядоўна нацэлены і беларускі бок", - запэўнілі ў МЗС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Грызлоў: вяртанне ядзернай зброі – не эскалацыя, а магчымасць размену
Выявіць варожыя планы Захаду: КДБ Беларусі і СЗР Расіі правялі пасяджэнне калегій
Савіных назваў мэту саюза Беларусі і Расіі