Жывапіс, графіка, скульптуры малых форм прадстаўлены на выставе работ знакамітага рускага мастака Барыса Кустодзіева, якая праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Экспазіцыя прымеркавана да 145-годдзя з дня нараджэння Кустодзіева.
Барыс Міхайлавіч Кустодзіеў, вучань геніяльнага Ільі Рэпіна, не проста атрымаў у спадчыну яго стыль пісьма, але прыўнёс у жывапіс непаўторную яркасць колеру і жыццесцвярджальныя ноты. Нягледзячы на тое, што на выставе ў Мінску няма самых вядомых карцін Кустодзіева, наведвальнікі музея адразу пазнаюць толькі яму ўласцівую гульню фарбаў, якая зараджае пазітывам і шчасцем.
Барыс Кустодзіеў, "Масленица", 1919
© Sputnik / Виктор Толочко
Як расказала куратар выставы вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Ала Васілеўская, экспазіцыю гэтай выставы склалі работы са збору НММБ, Віцебскага краязнаўчага музея.
Барыс Кустодзіеў, "Портрет К.Б.Кустодиева", 1922
© Sputnik / Виктор Толочко
Акрамя гэтага, на выставе прадстаўлены кнігі з ілюстрацыямі Кустодзіева з Нацыянальнай бібліятэкі.
Барыс Кустодзіеў, "Купчиха с покупками", 1920
© Sputnik / Виктор Толочко
Куратар выставы адзначыла, што экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў музея з яркай творчасцю Кустодзіева, якая прасякнута радасцю быцця, аптымізмам і гуманізмам.
Экспазіцыя ў НММБ паказвае, што Барыс Кустодзіеў не толькі геніяльны жывапісец, але і тонкі графік, майстар партрэта, таленавіты скульптар і тэатральны мастак.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Фотавыстава, прысвечаная Чэлябінскай вобласці, адкрылася ў Мінску
Конкурс імя Андрэя Сценіна-2023 аб’явіў першыя вынікі прыёму работ
Рахманінаў у выкананні Сяргея Ралдугіна гучаў у Вялікім тэатры Беларусі