Дачны пасёлак размешчаны ў паўгадзіне язды ад Гомеля. Са слоў відавочцаў, вада прыйшла ноччу імкліва і літаральна за паўгадзіны затапіла дамы па вокны.
На месца надзвычайнага здарэння па трывозе аператыўна выехалі работнікі ТВВОД, яны прапанавалі людзям эвакуіравацца разам з дамашнімі гадаванцамі.
У ТВВОД паведамілі, што ўзровень вады ў Сожы плюсуе ўжо не так моцна (+5 сантыметраў на сённяшні дзень) і дасягнуў адзнакі ў 635 сантыметраў над нулём паста. Самы вялікі паказчык па вобласці зафіксаваны на Дняпры ў Лоеве – там +28.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Паводка ў Беларусі: узровень вады яшчэ больш павысіцца
У Гомелі паводка дабралася да палацава-паркавага ансамбля – відэа
На Гомельшчыне рэкі выходзяць з берагоў