МІНСК, 19 кра – Sputnik. Урад Малдовы адобрыў законапраект аб спыненні ўдзелу ў міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "МИР".
Раней у рэспубліцы гэтую тэлерадыёкампанію пазбавілі ліцэнзіі на вяшчанне.
"Лічым немагчымым выплачваць грошы на фінансаванне міждзяржаўнага тэлеканала "МИР", таму прапануем парламенту дэнансаваць пагадненне", - гаворыцца ў паведамленні на сайце ўрада.
Законапраект быў падтрыманы ўсімі міністрамі, супраць прагаласавала кіраўнік Гагаузіі Ірына Влах, якая ўваходзіла ў склад урада.
Раней дырэктар прадстаўніцтва тэлеканала "МИР" у Кішынёве Станіслаў Выжга паведамляў журналістам, што з красавіка 2022 года Малдова не выконвала абавязацельствы па фінансаванні.
Тэлерадыёкампанія "МИР" была створана з мэтай асвятлення палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва краін СНД і фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы і садзейнічання міжнароднаму абмену інфармацыяй. У кампанію ўваходзяць тэлеканалы "МИР", "МИР 24", радыё "МИР", інфармацыйна-аналітычны партал і шматфункцыянальная спадарожнікавая сістэма "МИР-Телепорт".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Служба інфармацыі і бяспекі заблакіравала сайты Sputnik Малдова
Беларусь прыме закон аб санкцыях у адказ супраць СМІ
Месца заходніх СМІ ў Афрыцы займаюць Sputnik і RT