Радаўніца: старадаўнія беларускія традыцыі і забароны

Традыцыйна праваслаўныя наведваюць у гэты дзень могілкі, каб паведаміць сваім памерлым блізкім аб уваскрэсенні Збавіцеля.
Sputnik
Праваслаўны свет адзначае Радаўніцу, або Дзень памінання памерлых – адно з самых старажытных славянскіх свят.
Радаўніца бярэ свой пачатак яшчэ ў далёкай язычніцкай традыцыі: ва ўсходніх славян гэтая падзея была звязана з культам продкаў.

Так, па адной з версій, у аснове назвы гэтага свята ляжыць слова "радасць". Аднак ёсць і меркаванне, што паняцце сённяшняга свята пайшло ад слова "род".

Так ці інакш, але ж сёння праваслаўныя хрысціяне моляцца ў храмах аб выратаванні душ сваіх родных і наведваюць могілкі з мэтай апавясціць памерлых пра тое, што "Ісус Хрыстос уваскрос, як уваскрэсне кожны з нас".
На могілках у дзень Радаўніцы
Па традыцыі на Радаўніцу ў праваслаўных храмах служаць памінальную літургію і паніхіду. Штогод у гэтае свята пераважная большасць беларусаў ходзіць на могілкі. Гэтаму спрыяе і тое, што ў Беларусі, у адрозненне ад многіх краін, сённяшняе свята з'яўляецца афіцыйным непрацоўным днём.
Спрадвеку беларусы шануюць і стараюцца прытрымлівацца старадаўніх традыцый святкавання Радаўніцы.
Радаўніца на Паўночных могілках Мінска

Чаго нельга рабіць

Да ліку забарон падчас сённяшняга свята належаць наступныя:
нельга браць шлюб;
забяраняецца пакідаць ежу на могілках, свяшчэннікі гэтага не вітаюць;
не трэба бедаваць і плакаць;
засцерагайцеся памінаць памерлых алкаголем або пакідаць яго на магіле;
лепш не сварыцца і не лаяцца.
Акрамя таго, сеяць і саджаць у агародзе на Радаўніцу – дрэнная прыкмета.
Можна запаліць свечку і памаліцца

Чаго лепш прытрымлівацца

Акрамя забарон існуюць і традыцыйныя святочныя парады:
можна пайсці ў царкву і памаліцца за памерлых;
можна падаць памінальныя запіскі з імёнамі памерлых родных, якіх свяшчэннік згадае падчас богаслужэння;
традыцыйна пасля гэтага наведваюць магілы продкаў;
неабходна добра прыбраць на месцы заспакаення сваякоў;
можна запаліць свечку і памаліцца самім.
Таксама на Sputnik:
БПЦ заклікае не прыносіць штучныя кветкі на Радаўніцу
Айцец Фёдар Поўны пра традыцыі Радаўніцы і народныя памылкі
Радаўніца: хто першы прыйдзе на могілкі, атрымае благаславенне