ГРОДНА, 28 кра – Sputnik, Іна Грышук. Група "ВЭБ.РФ" прафінансуе пастаўкі расійскіх вагонаў для "Гродна Азот" на 3 млрд расійскіх рублёў, паведамляе Sputnik.
Адпаведныя дагаворы былі заключаны ў Гродне падчас візіту старшыні дзяржкарпарацыі Ігара Шувалава.
Размова ідзе аб лізінгу 440 чыгуначных вагонаў расійскай вытворчасці для ААТ "Гродна Азот" на суму каля 3 млрд расійскіх рублёў. Яго прадаставіць лізінгавая арганізацыя ТАА "БелВЭБлизинг". Тэрмін дагавора лізінгу – 9 гадоў.
Дагаворы былі заключаны 28 красавіка падчас візіту Ігара Шувалава ў Беларусь, у рамках якога ён наведаў ААТ "Гродна Азот".
Крыніцай фінансавання стануць сродкі групы кампаній "Российский экспортный центр", якія прадастаўляюцца пад паручыцельства "ВЭБ.РФ".
Набыццё чыгуначных вагонаў для ААТ "Гродна Азот" дапаможа абнавіць і пашырыць транспартны парк прадпрыемства. Гэта ў сваю чаргу будзе садзейнічаць нарошчванню аб’ёмаў экспарту і пашырэнню геаграфіі краін-партнёраў.
Мадэрнізацыя "Гродна Азот"
Крэдыт на закупку чыгуначных вагонаў за кошт расійскіх сродкаў – не першы для "Гродна Азот". У пачатку красавіка быў падпісаны дагавор аб фінансаванні групай "ВЭБ.РФ" мадэрнізацыі адной з вытворчасцей "Гродна Азот". Для прадпрыемства адкрыта крэдытная лінія з лімітам 3,25 млрд расійскіх рублёў тэрмінам на сем гадоў. Частка працэнтнай стаўкі будзе кампенсавана за кошт сродкаў бюджэту Расійскай Федэрацыі. Банк "БелВЭБ" будзе ажыццяўляць функцыі банка-агента.
Атрыманыя сродкі "Гродна Азот" накіруе на інвестыцыйны праект "Рэканструкцыя цэха "Аміяк-4" (1 этап), які з’яўляецца часткай буйной інвестыцыйнай праграмы. У рамках яе плануецца абнавіць дзеючыя вытворчасці і стварыць новыя. Вынікам стане павелічэнне выпрацоўкі аміяку і зніжэнне энергазатрат на прадпрыемстве. Праект мадэрнізацыі "пад ключ" выканае расійская кампанія.
"ВЭБ.РФ" – гэта расійская дзяржаўная карпарацыя развіцця, дзяржаўны інвестыцыйны банк, які фінансуе праекты развіцця эканомікі. АТ "Российский экспортный центр" з’яўляецца яе часткай. Гэта дзяржаўны інстытут падтрымкі несыравіннага экспарту, які аказвае фінансавую і нефінансавую дапамогу розным кампаніям.
ТАА "БелЗЭБлізінг" - лізінгавая арганізацыя, створаная ў 2018 годзе пры ўдзеле "ВЭБ.РФ" і ААТ "Банк БелВЭБ". Асноўны напрамак дзейнасці кампаніі – лізінгавае фінансаванне высокатэхналагічнага абсталявання, вырабленага ў Расійскай Федэрацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мадэрнізацыя "Гродна Азот" абыдзецца ў 800 мільёнаў долараў
Знешнія даўгі дзяржсектара і прыватных кампаній Беларусі знізіліся
Нацбанк: выкананы тры з сямі саюзных праграм у банкаўскай сферы