Пракуратура і МНС правераць дзіцячыя летнія лагеры і атракцыёны

Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца пытанням укамплектаванасці падрыхтаванымі кадрамі, а таксама арганізацыі выхаваўчага і адукацыйнага працэсаў.
Sputnik
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Супрацоўнікі пракуратуры і МНС напярэдадні летніх канікул правераць гатоўнасць да сезона аздараўленчых дзіцячых лагераў, паркаў забаў, атракцыёнаў, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.
Там адзначылі, што бяспека непаўналетніх у перыяд летніх канікул узята на асаблівы кантроль Генеральнай пракуратурай.
"Па даручэнні Генпракуратуры ва ўсіх рэгіёнах краіны пачаліся праверкі ўмоў знаходжання непаўналетніх у дзіцячых аздараўленчых лагерах, парках забаў і забаўляльных цэнтрах, на дзіцячых гульнявых пляцоўках", - паведамілі Sputnik у аўторак ва ўпраўленні ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці ведамства.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, пракуроры будуць правяраць гатоўнасць лагераў да змен. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанню ўкамплектаванасці падрыхтаванымі кадрамі.
Таксама будуць правераны ўмовы пражывання, арганізацыі выхаваўчага і адукацыйнага працэсаў. Нададуць увагу і правядзенню патрыятычных, культурна-масавых і фізкультурна-спартыўных мерапрыемстваў.
У ведамстве таксама паведамілі, што разам з пракурорамі гатоўнасць лагераў, паркаў забаў будуць правяраць супрацоўнікі Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Памер дзіцячай дапамогі вырасце з 1 мая – на колькі?
Украінскія бежанкі просяць місію РФ пры ААН дапамагчы вярнуць сваіх дзяцей
Выбухі снарадаў – гэта норма: што гавораць і пра што мараць дзеці Данбаса