Дзень Перамогі

Блакаднікі Ленінграда ў Гродне атрымаюць падарункі з Расіі

Памятныя падарункі ленінградскім блакаднікам, якія жывуць у Гродне, уручаць супрацоўнікі Генконсульства Расіі.
Sputnik
ГРОДНА, 3 мая – Sputnik, Іна Грышук. Жыхарам Гродна, якія перажылі блакаду Ленінграда ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у гэтым годзе ўручаць памятныя падарункі ад улад Санкт-Пецярбурга.
Гэтыя падарункі перадалі ў Генконсульства Расіі ў Гродне расійскія дыпламаты з Брэста, якія прыехалі ў абласны цэнтр для таго, каб паўдзельнічаць у міжнароднай акцыі "Сад памяці".

"Мы перадалі ў Генконсульства падарункі ад губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Бяглова для блакаднікаў. Гэтыя дары будуць перададзены жыхарам блакаднага Ленінграда", - паведаміла віцэ-консул Генконсульства РФ у Брэсце, кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце Юлія Сяменчанка.

Напярэдадні 9 Мая в.а. Генконсула Расіі ў Гродне Павел Марозаў сумесна з грамадскімі арганізацыямі горада адрасна даставіць гэтыя падарункі людзям, якія перажылі блакаду Ленінграда, і асабіста павіншуе іх з Днём Перамогі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Амаль 900 дзён голаду: пранізлівыя ўспаміны аб блакадным Ленінградзе
Праз 79 гадоў пасля вызвалення Ленінграда Расія зноў абараняе сябе – Грызлоў
Блакада Ленінграда: як трымаўся Горад-герой – архіўнае відэа