Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

ФСБ: спынена дзейнасць агентурнай разведкі Украіны ў Крыме

Агенты ваеннай разведкі Украіны задумвалі замахі на шэраг буйных чыноўнікаў Крыма, планавалі тэракты на транспартнай інфраструктуры.
Sputnik
МІНСК, 3 мая – Sputnik. Затрыманы члены глыбока заканспіраванай агентурнай групы галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, што дзейнічала ў Крыме, у яе ўваходзілі грамадзяне Украіны і РФ, паведамілі ў цэнтры грамадскіх сувязей ФСБ РФ.
Агентурная сетка ваеннай разведкі Украіны планавала ўчыненне серыі рэзанансных тэрактаў у Крыме, у тым ліку замах на кіраўніка рэгіёна Сяргея Аксёнава, старшыню парламента Крыма Уладзіміра Канстанцінава і мэра Ялты Яніну Паўленка.
У ФСБ заявілі, што непасрэдным арганізатарам тэрактаў і каардынатарам падрыхтоўкі забойстваў высокапастаўленых чыноўнікаў быў афіцэр дзеючага рэзерву ваеннай разведкі Раман Машавец. Ён з 2020 года з’ўляецца намеснікам кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Зяленскага, блізка звязаны з начальнікам ГУР Мінабароны Украіны Кірылам Буданавым.
Акрамя таго, затрыманы шэсць грамадзян Расіі і Украіны, а таксама грамадзянін Украіны і Балгарыі, датычны да перапраўкі ўзрыўчаткі і кампанентаў выбуховых прыстасаванняў. Усе яны ўваходзілі ў склад глыбока заканспіраванай агентурнай групы ГУР Мінабароны Украіны, якая дзейнічала ў Крыме.
"Вынятая ў затрыманых пры падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме выбухоўка ідэнтычная той, якую выкарыстоўвалі пры падрыве чыгуначных пуцей у рэгіёне 23 лютага", - заявілі ў ФСБ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Кіеўскі рэжым стаіць за шэрагам тэрактаў – Пяскоў
ФСБ прадухіліла замах на мэра Горлаўкі, які рыхтавала СБУ
ФСБ назвала арганізатараў тэракта ў Пецярбургу, дзе загінуў Уладлен Татарскі