МІНСК, 3 мая – Sputnik. Выпускнікі беларускіх школ у 2023 годзе ўпершыню здаюць цэнтралізаваныя экзамены (ЦЭ). Першы з іх пройдзе 14 мая.
Пачатак экзаменаў – у 11:00. Вучні павінны прыехаць за гадзіну да пачатку экзамену, каб у спакойнай абстаноўцы і без мітусні прайсці на пункт.
Як расказалі ў Мінадукацыі Беларусі, схема будзе дзейнічаць такім чынам.
У гарадах выпускнікі самастойна дабіраюцца да ўстановы адукацыі, а потым у суправаджэнні педагога арганізавана накіроўваюцца да месца правядзення экзамену.
У сельскай мясцовасці вучняў, якія могуць быць з розных вёсак, спачатку прывязуць у школу, а потым – да пункта правядзення ЦЭ.
Затым дзяцей цэнтралізавана адвязуць з навучальных устаноў да месца правядзення экзамену, а пасля яго завяршэння – назад. У сельскай мясцовасці рабят даставяць непасрэдна да месца пражывання. Адказваць за дастаўку будуць кіраўнікі школ і гімназій, а таксама раённых аддзелаў адукацыі.
Кожная школа павінна будзе прыехаць у пункт здачы экзамену ў прызначаны час.
"Для гэтага раённымі аддзеламі адукацыі сумесна з пунктамі правядзення ЦЭ сфарміраваны графікі прыбыцця ў пункты", - растлумачылі ў міністэрстве адукацыі.
Цэнтралізаваны экзамен у Беларусі пройдзе ў гэтым годзе ўпершыню – ён заменіць выпускныя экзамены ў 11 класе. 14 мая адбудзецца экзамен па рускай ці беларускай мовах (на выбар) і 21 мая – па іншых прадметах.
Рэзервовыя тэрміны здачы "моўных" выпрабаванняў – 23 мая і 21 жніўня, па іншых прадметах – 25 мая і 23 жніўня.
Для здачы ЦЭ будзе задзейнічана 144 пункты, 30 з іх будуць размешчаны ў ВНУ, астатнія – на базе школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Петрышэнка: да ўступнай кампаніі – 2023 усё гатова
Стала вядома, калі школьнікі атрымаюць сертыфікаты ЦЭ
Месцаў менш, бюджэту шмат: гатоў план прыёму ў ВНУ Беларусі-2023