МІНСК, 5 мая – Sputnik. Выкрыта дыверсійна-тэрарыстычная група, якая рыхтавала тэракт супраць аднаго з кіраўнікоў Запаржоскай АЭС, пра гэта паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязей ФСБ Расіі.
Адзначаецца, што група, затрыманая ў Запарожскай вобласці, складалася з агентаў украінскіх спецслужбаў. У іх былі канфіскаваны гатовае да выкарыстання выбуховае прыстасаванне, а таксама аўтаматычная стралковая зброя, боепрыпасы да яе і выбуховыя рэчывы.
Па даных ФСБ, дыверсанты, якім кіравалі спецслужбы Украіны, таксама збіралі інфармацыю аб месцазнаходжанні ваенных аб'ектаў Расіі, вайскоўцаў і праваахоўнікаў. Акрамя таго, іх цікавілі мясцовыя жыхары з прарасійскімі настроямі.
"У дачыненні да двух затрыманых удзельнікаў групы, якія з’яўляюцца грамадзянамі Украіны, 1984 і 1979 гадоў нараджэння, следчым аддзелам УФСБ Расіі па Запарожскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 30 і пункту "а" часткі 2 артыкула 205 (падрыхтоўка да тэрарыстычнага акта) КК Расіі", - распавялі ў ведамстве.
Затрыманыя знаходзяцца пад вартай.
Адзін з іх прызнаўся, што рыхтаваў тэракт па заданні кіеўскіх спецслужбаў і перадаваў даныя аб перамяшчэнні і месцах дыслакацыі расійскай арміі.
Затрыманая жанчына прызналася ў захоўванні перададзенага ёй пакета.
Цяпер правяраецца датычнасць членаў групы да папярэдніх дыверсійна-тэрарыстычных актаў. Устанаўліваюцца ўсе акалічнасці іх злачыннай дзейнасці, а таксама датычныя асобы.
Нагадаем, што раней ФСБ папярэдзіла замах на мэра Горлаўкі, які рыхтавала СБУ. Выканаўцам замаху павінен быў стаць Арцём Пызін, завербаваны дэпартаментам контрразведкі СБУ для збору інфармацыі аб размяшчэнні і перамяшчэннях расійскіх войск у Горлаўцы і Енакіева.
Выбухоўкі, якую збіраліся выкарыстоўваць злачынцы, было столькі, што пацярпеў бы не толькі ён сам і яго супрацоўнікі, але і жыхары размешчанага побач дома.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Расія будзе адказваць справай на атаку дронаў
ФСБ: спынена дзейнасць агентурнай разведкі Украіны ў Крыме