Мэту развіцця ЕАЭС да 2045 года вызначаць у Маскве

Расійская сталіца прыме ў маі II Еўразійскі эканамічны форум, які пройдзе адначасова з самітам дзяржаў-членаў ЕАЭС.
Sputnik
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Развіццё чалавечага капіталу і тэхналагічная кааперацыя будуць сярод тэм ІІ Еўразійскага эканамічнага форуму, паведамілі арганізатары.
Форум адбудзецца 24–25 мая ў Маскве і будзе прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў дзяржаў-членаў ЕАЭС. На саміт таксама прыедуць і кіраўнікі краін-назіральніц.
Дэвіз форуму – "Еўразійская інтэграцыя ў шматпалярным свеце". Усяго запланавана 35 дзелавых сесій.
"Упэўнены, работа ў рамках Форуму дасць магчымасць выпрацаваць канкрэтныя рашэнні ва ўсіх сферах шматбаковага супрацоўніцтва", - заявіў напярэдадні форуму старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіл Мясніковіч.
Удзельнікі форуму абмяркуюць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, экалогію і энергетыку, тэхнічнае і мытнае рэгуляванне і шмат іншага. Як лічыць Мясніковіч, адна з асноўных задач – стварэнне пляцоўкі для наладжвання кантактаў бізнесу і дзяржструктур.
На форуме будзе сем асноўных тэматычных патокаў. Так, у частцы, што датычыцца чалавечага капіталу, эксперты абмяркуюць турыстычны патэнцыял краін-удзельніц ЕАЭС, работу з маладымі талентамі, працоўную міграцыю, кантакты паміж ВНУ і гэтак далей.
У праграме ёсць і блок, прысвечаны тэхналогіям і кааперацыі. На ім эксперты, у прыватнасці, абмяркуюць Адзіную сістэму тэхнічнага рэгулявання ЕАЭС, зняцце бар’ераў у гандлі, стандартызацыю. А на сесіях стратэгічнага блока адкажуць на пытанне аб тым, якой павінна быць ключавая мэта развіцця ЕАЭС да 2045 года.
На форуме таксама правядуць міжнародны кліматычны конкурс "Зеленая Евразия".
Будуць і сустрэчы ў фармаце дзелавога снедання. Адну з іх правядзе Агенцтва стратэгічных ініцыятыў, каб абмеркаваць новыя магчымасці развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў Еўразіі. Другую прысвецяць бізнес-дыялогу Інданезіі і ЕАЭС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Як гарантаваць бяспеку прадукцыі на адзіным рынку ЕАЭС – відэа
Фонд падтрымкі студэнтаў могуць стварыць у ЕАЭС
Дэпутат: агульны рынак энергарэсурсаў СД можа стаць мадэллю для ЕАЭС