МІНСК, 6 мая – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка напярэдадні падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнам Маці 65 жанчын Беларусі, паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.
Там нагадалі, што гэта ўзнагарода ўручаецца за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей. У гэтам годзе яе ўдастоены жыхаркі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, а таксама горада Мінска.
Сярод іх – прадстаўніцы самых розных сфер: прамысловых прадпрыемстваў і АПК, харчпрама, сферы транспарту, ЖКГ і лясной гаспадаркі. Узнагароды атрымаюць шматдзетныя маці, занятыя ў спажыўкааперацыі, гандлі і сувязі, педагогі, урачы, тыя, хто працуюць у сферах культуры, абароны. Ёсць і індывідуальныя прадпрымальнікі, і хатнія гаспадыні, адзначылі ў прэс-службе.
Ордэн Маці ўяўляе сабой дзевяціканцовую рэльефную зорку, упісаную ў круг. У цэнтры – рэльефная выява жанчыны і дзіцяці ў промнях сонца, апраўленая вянком з дубовага і лаўровага лісця, у ніжняй частцы вянка – бела-блакітны эмалевы бант.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Колькі шматдзетных сямей атрымалі жыллё ў 2022-м, расказаў Мінгарвыканкам
Памер дзіцячай дапамогі вырасце з 1 мая – на колькі?
На што атрымальнікі трацяць сямейны капітал, распавялі ў Мінпрацы