Дзень Перамогі

Віцебску перадалі часцінку вечнага агню з Масквы

Урачыстае мерапрыемства адбылося ў рамках аўтапрабегу "Огонь памяти", які прайшоў у Беларусі і Расіі.
Sputnik
ВІЦЕБСК, 6 мая – Sputnik. Горад на Дзвіне стаў апошнім пунктам у маршруце аўтапрабегу "Огонь памяти", які арганізавалі расійскія аўтамабілісты напярэдадні Дня перамогі. Расіяне паднеслі гораду на Дзвіне часціцу Вечнага агню з мемарыяльнага комплексу "Поклонная гара" ў Маскве.
Аўтапрабег па Беларусі доўжыўся з 30 красавіка па 5 мая, апошнім населеным пунктам стаў Віцебск.
"Упершыню мы арганізавалі аўтапрабег па Беларусі, прысвечаны 9 мая, у 2017 годзе. Тады мы наведалі Хатынь і Лінію Сталіна, дзе запалілі свой першы Агонь памяці", - паведаміў арганізатар аўтапрабегу Сяргей Ігнацьеў.
Удзельнікі аўтапрабегу
Паводле яго слоў, у цяперашнім аўтапрабегу ўдзельнічала 60 аўтамабілістаў з Масквы і Маскоўскай вобласці, да якіх за час падарожжа далучыліся і беларусы. Акрамя дарослых у мерапрыемстве ўдзельнічала і 16 дзяцей, малодшаму з якіх споўнілася толькі 11 месяцаў.
Як адзначыў Сяргей Ігнацьеў, браць у такія аўтапрабегі дзяцей неабходна, паколькі яны павінны ўбачыць памятныя мясціны, дзе праходзілі баі Вялікай айчыннай вайны, а таксама паспець паразмаўляць з ветэранамі.
Цырымонія перадачы вечнага агню
"Беларусь нас вельмі добра прыняла. Мы проста ў захапленні ад вашых гарадоў і вёсак. Асабліва ўражвае тое, з якім клопатам Беларусы ставяцца да помнікаў Вялікай айчыннай", - падкрэсліў арганізатар прабегу.
Як адзначыў на цырымоніі перадачы Вечнага агню намеснік па ідэалагічнай рабоце старшыні Віцебскага аблвыканкама Віктар Глушын, гісторыя Перамогі складаецца з гісторый асобных людзей, сямей, вёсак і гарадоў, у памяць аб гэтых гісторыях пасля вайны будавалі мемарыялы.
"Хачу пажадаць, каб той агонь, які палае на мемарыялах у нашых краінах быў вечным і ніякія перыпетыі гісторыі не змаглі яго загасіць", - заявіў Глушын падчас цырымоніі.
Кантэйнер, у якім перадавалі часціцу вечнага агню
Аўтапрабег "Огонь памяти" прайшоў па ўсёй Беларусі, пакінуўшы за сабой 2000 кіламетраў. Наперадзе ў расійскіх аўтамабілістаў Невель, Ржэў, Вялікія Лукі і вяртанне ў Маскву. Як адзначылі арганізатары, цалкам верагодна, што гэта не апошні аўтапрабег, які будзе арганізаваны па Беларусі, паколькі яго асноўная мэта – аб’яднаць людзей і "разагрэць" іх сэрцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Сад памяці" для герояў: Гродна далучылася да міжнароднай акцыі
Блакаднікі Ленінграда ў Гродне атрымаюць падарункі з Расіі
Саюзная дзяржава скрозь прызму захавання гістарычнай памяці – відэа