МІНСК, 8 мая – Sputnik. Больш за 544 тысячы аўтамабілістаў прайшлі тэхагляд за студзень-красавік 2023 года, паведамілі ў "Белтэхаглядзе".
Гэты паказчык на 2,7% вышэйшы за аналагічны перыяд мінулага года. Тады на дыягнастычныя станцыі заехала больш за 530 тысяч транспартных сродкаў.
Усяго ў красавіку гэтага года тэхагляд прайшлі больш за 160 аўтамабілістаў, гэта на 6,7% больш, чым у красавіку 2022-га. Тады па паслугу звярнулася больш за 150 уладальнікаў аўтамабіляў.
Магчыма, што рост колькасці жадаючых своечасова атрымаць дазвольную "наклейку" звязана са з’яўленнем камер, якія здольны фіксаваць адсутнасць тэхагляду ў транспартных сродкаў у рэжыме рэальнага часу.
Такія камеры запрацавалі ў кастрычніку мінулага года, і вадзіцелі-парушальнікі атрымліваюць "лісты шчасця" за няпройдзенае ТА па такім жа прынцыпе, як і за перавышэнне хуткасці.
Тэхагляд з’яўляецца абавязковай працэдурай у Беларусі, без выдачы спецыяльнага дазволу па дарогах агульнага карыстання ездзіць непажадана – за гэта прадугледжаны штрафы.
За першае пападанне будзе папярэджанне, а за другі і наступныя разы на працягу сутак давядзецца ўжо заплаціць штраф у памеры 0,5 базавай велічыні.
Тэхагляд падаражэў
Паслугі дыягнастычных станцый падаражэлі з пачатку года. Так, калі ў 2022 годзе тэхагляд стандартнай бензінавай легкавушкі каштаваў 34 рублі 50 капеек, зараз за гэтую працэдуру даводзіцца плаціць 36 рублёў 90 капеек (з улікам ПДВ).
Тэхнічныя заключэнні на дызельны або газавы легкавік каштуюць крыху даражэй: у 2022 годзе гэта абыходзілася ў 35 рублёў 20 капеек, цяпер – у 37 рублёў 70 капеек.
Тарыфы па правядзенні тэхагляду можна паглядзець тут.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Больш за 30 новых АЗС пабудуюць у Беларусі да 2025 года, але ёсць нюанс
Больш за тысячу таксістаў атрымлівалі зарплату "у канвертах" – КДК
Аслепленыя сонцам: ДАІ папярэдзіла вадзіцеляў аб небяспецы вясны