МІНСК, 11 мая – Sputnik. Сапраўднай мэтай запуску "маскоўскага механізма" з’яўляецца націск на ўлады Беларусі, завілі ў Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры АБСЕ.
У чацвер на пасяджанні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене была разгледжана справаздача так званага дакладчыка па Беларусі ў рамках "маскоўскага механізма" арганізацыі.
Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі раскрытыкавала ініцыятыву заходніх краін па запуску "маскоўскага механізма", ацаніўшы яго як палітычна матываваны, прадузяты і юрыдычна нікчэмны крок, мэта якога – пад любой падставай працягваць націск на суверэнныя краіны.
Гісторыя паказвае, што нават самыя цяжкія пытанні міждзяржаўных адносін, рознагалоссі і прэтэнзіі можна вырашыць. Але эфектыўны пошук такіх рашэнняў магчымы толькі ва ўмовах, калі паважаюцца суверэнныя правы і інтарэсы адзін аднаго, без выкарыстання інструментаў запалохвання і сілавога ўздзеяння.
"Размаўляючы з Беларуссю высакамернай мовай разбуральных санкцый, ізаляцыі і націску, бяздумна адмаўляючыся ад адказнага дыпламатычнага пошуку кампрамісу, калектыўны палітычны Захад самаручна пазбавіў сябе магчымасці быць пачутым беларускімі ўладамі", - лічаць у пастаянным прадстаўніцтве Беларусі.
Як заявілі беларускія дыпламаты, ніякая колькасць выкрывальных дакладаў і гучных выступленняў не зменіць ісціну, і ілюзій у дачыненні да сэнсу таго, што адбываецца, быць ні ў каго не павінна.
"Гэта не адказныя, нацэленыя на рэальны вынік зносіны прадстаўнікоў суверэнных дзяржаў", - завілі прадстаўнікі Беларусі на пасяджэнні савета.
У пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры АБСЕ лічаць, што прыкрываючыся высокімі словамі, чарговы раз праводзіцца "прапагандысцкая акцыя па шальмаванні непажаданай дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ". І ў выніку яе адзіным вынікам стане яшчэ большае адчужэнне бакоў і знішчэнне магчымасці хуткага аднаўлення міждзяржаўнага дыялогу.
Што такое "маскоўскі механізм"
"Маскоўскі механізм" АБСЕ – метад працы арганізацыі ў галіне чалавечага вымярэння (набору норм і відаў дзейнасці звязаных з правамі чалавека і дэмакратыяй). Ён прадугледжвае стварэнне місій экспертаў ці дакладчыкаў для працы ў пэўнай краіне.
Папярэдні раз механізм у дачыненні да Беларусі запускаўся ў 2020 годзе.
Затым 23 сакавіка гэтага года 38 краін-удзельніц АБСЕ перазапусцілі "маскоўскі механізм" і задзейнічалі яго для вывучэння "пагроз выкананню палажэнняў чалавечага вымярэння, якія ствараюцца парушэннямі і злоўжываннямі праў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Масква і Мінск лічаць, што АБСЭ дэградзіруе
Работа дзеля карцінкі: МЗС Беларусі ацаніла ўдзел Захаду ў Савеце Бяспекі ААН
Дыпламатыя палітычных трупаў: Захарава ацаніла працу АБСЕ