Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Новыя праекты Беларусі і Башкортастана

У сераду, 17 мая, у 10:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Новыя сумесныя праекты Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Башкортастан".
Sputnik
Гэтымі днямі ў Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя Рэспублікі Башкортастан з удзелам прадстаўнікоў Камітэта Рэспублікі Башкортастан па справах ЮНЕСКА, Уфімскага універсітэта навукі і тэхналогій і Уфімскага дзяржаўнага нафтавага тэхнічнага ўніверсітэта.
Адна з мэт візіту – абмеркаванне пытанняў змянення клімату і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама падтрымка ініцыятыў па стварэнні і развіцці геапаркаў і асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь.
Калі ў Беларусі з’явіцца першы геапарк? Якія новыя сумесныя праекты плануюць Мінск і Уфа? І як ідзе падрыхтоўка да 10 Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі?
На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
выканаўчы дырэктар камітэта рэспублікі Башкортастан па справах ЮНЕСКА Эліна ГАТАУЛІНА;
прадстаўнік Рэспублікі Башкортастан пры Гандлёвым прадстаўніцтве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Канстанцін КЛІМІН.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Башкортастан будзе пастаўляць кальцыніраваную соду ў Беларусь
Частка беларускіх зуброў можа перасяліцца ў Башкортастан
Башкортастан хоча пабудаваць машынабудаўнічы завод разам з Беларуссю