Кампаніі беларускага і расійскага ваенпрама пастараліся на славу, каб паказаць новыя ўзоры ўзбраення і спецтэхнікі, якія ў хуткім часе адправяцца ў войскі.
Разыначкай выставы стаў беларускі танк Т-72 БМ2, які прайшоў мадэрнізацыю на 140 рамонтным заводзе ў Барысаве. У ім значна палепшана браня, зменены балістычныя опцыі прыцэла, а таксама з’явілася аўтаномная ўстаноўка электрасілкавання.
Беларускія збройнікі паказалі і іншыя навінкі – мабільны комплекс радыёэлектроннай барацьбы Р-327 "Кветка", лёгкабраніраваны аўтамабіль ад МЗКЦ, гранатамёт "Сапфір" і многае іншае.
Традыцыйна вялікія стэнды разгарнулі і расійскія кампаніі – прадпрыемствы "Ростеха", "Рособоронэкспорта" і канцэрна "Алмаз-Антей". Замест масіўнай тэхнікі расіяне прывезлі да нас макеты сваіх лепшых танкаў – Т-90МС і Т-14, якія выконваюць зараз задачы ў зоне СВА. У зменшаным маштабе паказалі таксама, як выглядае рэактыўны агнямёт "Солнцепек" і іншая бранятэхніка.
Хапала на выставе і стралковай зброі. Прадпрыемствы айчыннай зброевай галіны ўпершыню паказалі шырокай грамадскасці снайперскую вінтоўку СВ-1000 "Стылет", пісталеты-кулямёты ПП-919 і ППВ-919.
Расійскія калегі прадэманстравалі высокадакладныя вінтоўкі з магчымасцю паражэння цэлі да 1,5 км, снайперскую вінтоўку Чукавіна, пісталет-кулямёт ППК-20 і пісталет Лебедзева. Разам з усім гэтым у экспазіцыі былі прадстаўлены патроны, аптычныя прыцэлы, цеплавізары і многае іншае.
Зброевая выстава ў "Мінск-Арэне" пройдзе па 20 мая. Наведаць яе можа любы жадаючы абсалютна бясплатна. Акрамя прадукцыі беларускага і расійскага ВПК, на форуме прадстаўлена ўзбраенне і ваенная тэхніка з Кітая і Ірана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларускі танк, зброя з РФ, іранскія дроны: што паказваюць на МILEX-2023
Як выглядае абноўлены ЗРК "Бук", які пакажуць на MILEX-2023 – відэа
Новую авіяцыйную ракету "Бронебойщик" пачалі выпускаць у Расіі