Лукашэнка: дзеянні НАТА ставяць свет пад пагрозу глабальнага канфлікту

Асобныя дзяржавы, як падкрэсліў беларускі лідар, ператварыліся ў палігон для выпрабавання новых узбраенняў і знішчэння старых.
Sputnik
МІНСК, 18 мая – Sputnik. Дзеянні НАТА ставяць свет пад пагрозу глабальнага канфлікту, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ.
"Пасля нядаўняга ўваходжання ў альянс Фінляндыі і ўступлення Швецыі, якое рыхтуецца, мы ў чарговы раз сталі сведкамі пашырэння Паўночнаатлантычнага блока. Такога роду дзеянні ставяць свет на вельмі небяспечную мяжу глабальнага канфлікту", – цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
Прэзідэнт падкрэсліў, што негатыўныя тэндэнцыі, аб якіх ішла размова ў мінулым годзе, становяцца рэальнасцю. Паўночнаатлантычны альянс нарошчвае ваенную прысутнасць каля заходніх меж АДКБ, праводзяцца вучэнні, нарошчваецца ваенная інфраструктура, у тым ліку і ў прыгранічных краінах.
"Асобныя дзяржавы ператварыліся ў палігон для знішчэння старых і выпрабавання новых заходніх узбраенняў", - сказаў Лукашэнка.

Новая сістэма адносін

Прэзідэнт упэўнены, што краіны АДКБ павінны засяродзіць свае намаганні на фарміраванні новай сістэмы міжнародных адносін.
"...Заснаванай на агульнапрызнаных нормах і прынцыпах міжнароднага права, а не на нейкіх "правілах", якія нам падсоўваюць з боку Захаду", - заўважыў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што Беларусь і ў далейшым мае намер прасоўваць прынцыпы справядлівага шматпалярнага свету і садзейнічаць выпрацоўцы гарантый забеспячэння калектыўнай бяспекі і стабільнасці, а таксама бяспекі кожнага ўдзельніка міжнароднай супольнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Штаб АДКБ правёў перагаворы па падрыхтоўцы сумесных вучэнняў
Беларусь разглядае АДКБ як гарант міжнароднай бяспекі – Хрэнін
Лукашэнка падпісаў закон аб папраўках у статут АДКБ