МІНСК, 19 мая – Sputnik. За два дні у рамках MILEX падпісана кантрактаў на агульную суму 265 мільёнаў долараў ЗША, паведаміў кіраўнік Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, перадае Sputnik.
Пантус адзначыў, што форум набірае папулярнасць: у ім удзельнічаюць 28 афіцыйных дэлегацый з 19 краін, а ў цэлым у выставе прымае ўдзел больш за 30 дзяржаў.
"За гэтыя два дні ўжо праведзена больш за 170 афіцыйных перагавораў на ўзроўні Дзяржкамваенпрама, кіраўнікоў прадпрыемстваў. Ёсць ужо і нядрэнныя вынікі, у цэлым мы ўзялі наш рэкорд усіх MILEX, якія былі да гэтага. На сённяшні дзень падпісана кантрактаў на агульную суму 265 мільёнаў долараў ЗША", - сказаў Пантус.
Ён удакладніў, што найбольш цесныя ўзаемаадносіны – з ВПК Расіі. Паводле слоў кіраўніка Дзяржкамваенпрама, у чацвер шэраг пагадненняў, дамоўленасцей быў пакладзены на паперу, прадаўжаецца вельмі цеснае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расіі.
"Па пытаннях кааперацыі ў нас ёсць поўнае разуменне. На сённяшні момант рэалізуецца цэлы шэраг сумесных буйных праектаў. Мы перайшлі да этапа стварэння сумеснага прадукту, у нас рэалізуецца цэлы шэраг навукова-даследчых работ і АКРаў. У найбліжэйшы час вынік вы ўбачыце", - сказаў Пантус.
Самыя сучасныя ўзоры ўзбраенняў выстаўлены на выставе MILEX-2023, якая праходзіць з 17 па 20 мая ў беларускай сталіцы на пляцоўцы сталічнага культурна-спартыўнага комплексу "Мінск-арэна".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларускі танк, зброя з РФ, іранскія дроны: што паказваюць на МILEX-2023
Ракеты, дроны і шмат зброі: што паглядзець на MILEX-2023 – фота
"Кветка", "Сапфір", абноўлены танк і дроны: прэм’еры MILEX-2023 – відэа