МІНСК, 19 мая – Sputnik. Збожжавая здзелка прадоўжана да 17 ліпеня ўключна, без якіх-небудзь змяненняў, заявілі ў міністэрстве замежных спраў Расіі, падкрэсліўшы, што Масква спыніць свой удзел у ёй пасля гэтай даты, калі не будуць вырашаны ўсе праблемныя пытанні.
У ведамстве таксама адзначылі, што РФ засталася ўдзельнікам ініцыятывы яшчэ на два месяцы ў адказ на звароты найперш турэцкіх партнёраў.
"У сувязі з заканчэннем 18 мая 60-дзённага тэрміну прадаўжэння "чарнаморскай ініцыятывы" па вывазе ўкраінскага харчавання і ў адказ на звароты, перш за ўсё турэцкіх партнёраў як боку дамоўленасці, пацвердзілі яе прадаўжэнне яшчэ на два месяцы, да 17 ліпеня ўключна, без якіх-небудзь змен", - гаворыцца ў паведамленні на сайце МЗС РФ.
Там таксама ўказалі на "пяць "сістэмных" задач, якія павінны быць вырашаны ў рамках рэалізацыі Мемарандума Расія-ААН:
перападключэнне "Россельхозбанка" да SWIFT;
пастаўкі запчастак;
разблакіраванне транспартнай лагістыкі і страхавання;
рэанімаванне аміякаправода "Тольятти-Одесса";
"размарозка" актываў расійскіх кампаній".
У міністэрстве звярнулі ўвагу на тое, што "прагрэсу" па вырашэнні гэтых праблем да гэтага часу не назіраецца.
"Без выканання гэтых патрабаванняў ні аб якім пашырэнні "чарнаморскай ініцыятывы" размовы ў прынцыпе не ідзе", - заявілі ў МЗС.
Пры недасягненні станоўчага выніку дамоўленасць будзе спынена пасля 17 ліпеня, дадалі там.
Збожжавая здзелка
Расія, Украіна, Турцыя і ААН падпісалі ў ліпені мінулага года ў Стамбуле два ўзаемазвязаныя дакументы:
паводле аднаго з іх ААН узяла на сябе абавязацельствы па зняцці розных абмежаванняў на экспарт расійскай сельскагаспадарчай прадукцыі і ўдабрэнняў на сусветныя рынкі,
другім вызначаны алгарытм вывазу ўкраінскага збожжа з партоў Паўднёвага, Чарнаморска і Адэсы, якія знаходзяцца пад кантролем Кіева.
Тады ж быў створаны Сумесны каардынацыйны цэнтр (СКЦ) па бяспечнай транспарціроўцы збожжа з Украіны.
Першапачаткова здзелка была падпісана на 120 дзён – да 19 лістапада. Потым яе працягнулі яшчэ на 120 дзён, гэты этап завяршыўся 18 сакавіка.
Пасля расійскі бок паведаміў, што збожжавая здзелка прадоўжана на 60 дзён. У Крамлі заявілі, што гэта з’яўляецца жэстам добрай волі з боку Расіі.
Напярэдадні стала вядома, што збожжавая здзелка прадоўжана яшчэ на два месяцы. Масква пры гэтым заклікала аператыўна ліквідаваць перакосы ў рэалізацыі мемарандума Расія – ААН па вывазе расійскіх удабрэнняў і харчавання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Час, на які прадоўжана збожжавая здзелка, будзе вырашальны – Лаўроў
Збожжавая здзелка прадаўжаецца яшчэ на два месяцы – Эрдаган
Не ўсё атрымліваецца: Пяскоў ацаніў намаганні ААН па рэалізацыі збожжавай здзелкі