Другі тур прэзідэнцкіх выбараў праходзіць у Турцыі

Падчас першага тура асноўныя прэтэндэнты – Рэджэп Таіп Эрдаган і Кемаль Кылычдараглу – не змаглі набраць больш за палову галасоў выбаршчыкаў.
Sputnik
МІНСК, 28 мая – Sputnik. Другі тур прэзідэнцкіх выбараў пачаўся ў нядзелю ў Турцыі ў 8:00 па мясцовым часе (супадае з мінскім).
Прэтэндуюць на вышэйшую пасаду краіны дзеючы кіраўнік дзяржавы Таіп Эрдаган і адзіны кандыдат ад апазіцыі Кемаль Кылычдараглу.
Як паведамілі ў Вышэйшай выбарчай камісіі, галасаванне на другім туры прэзідэнцкіх выбараў у замежных прадстаўніцтвах Турцыі завяршылася ў чацвер. Паказчык па яўцы перавысіў колькасць выбаршчыкаў у першым туры і стаў рэкордным.

Першы тур выбараў

Нагадаем, што выбары прайшлі ў Турцыі ў нядзелю, 14 мая. Для перамогі прэтэндэнтам на крэсла прэзідэнта трэба было набраць больш за 50% галасоў выбаршчыкаў.
У бюлетэнях фігуравалі прозвішчы чатырох кандыдатаў:
дзеючага кіраўніка дзяржавы Рэджэпа Таіпа Эрдагана,
кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі Кемаля Кылычдараглу,
кандыдата ад нацыяналістычнага блока "Альянс АТА" Сінана Агана,
лідара партыі Memleket Мухаррэма Інджэ, які зняў сваю кандыдатуру за тры дні да галасавання.
У выніку галасы размеркаваліся наступным чынам:
Таіп Эрдаган – 49,52%,
Кемаль Кылычдараглу – 44,88%,
Сінан Аган – 5,7%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лідзіруе Эрдаган: у Турцыі падлічылі галасы на выбарах прэзідэнта
Турцыя ў стане забяспечыць празрыстыя выбары – Пяскоў
Расія заўсёды гатова працягнуць Турцыі руку сяброўскай падтрымкі – Пуцін