1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Гэта свята, заснаванае ў 1949 годзе, у першую чаргу заклікана прыцягнуць увагу дарослых да пытанняў абароны праў дзяцей, удасканалення сферы адукацыі, сацыяльнай абароны і аховы здароўя ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для выхавання маладога пакалення.
У Расіі і Беларусі пытанні дабрабыту сям’і заўсёды былі сярод галоўных агульнанацыянальных прыярытэтаў. Маладое пакаленне будзе адыгрываць ключавую ролю ў жыцці нашых дзяржаў. Сённяшнім дзецям яшчэ трэба стаць актыўнымі членамі грамадства, выбраць свой жыццёвы і прафесійны шлях, каб працаваць на карысць краіны. Да гэтага моманту клопат аб іх дабрабыце ляжыць на нашых плячах.
Мы бачым агрэсіўныя спробы Захаду навязаць нам сваё бачанне інстытута сям’і і выхавання нашых дзяцей. Мэты цалкам відавочныя – дыскрэдытаваць нашу культуру, каштоўнасці, традыцыі і гістарычную памяць, зрабіць моладзь сваімі саюзнікамі, а не патрыётамі сваёй айчыны. Рэалізацыя гэтых планаў сустракае дастойны адказ з боку не толькі дзяржаўных органаў, а, што больш важна, самога расійскага і беларускага грамадства. Мы выдатна разумеем: наша агульная культурна-цывілізацыйная прастора настолькі багатая і ўнікальная, што мы не адчуваем ніякай неабходнасці ў імпарце чужых перакручаных уяўленняў аб уладкаванні сям’і.
У гэтым кантэксце важна даць расійскім і беларускім дзецям магчымасць асабіста, а не праз інтэрнэт спазнаць не толькі сваю краіну, але і брацкі народ і дзяржаву, нашу агульную гісторыю і культуру. Толькі так яны змогуць у поўнай меры ацаніць багацце, якое дасталася ад продкаў, якое раскінулася ад Брэста да Уладзівастока, ад Крыма да Курыл, ад Калінінграда да Камчаткі. Для гэтага нямала робіцца па лініі як расійскага, так і беларускага боку.
У студзені гэтага года адбылася паездка групы беларускіх малодшакласнікаў – пераможцаў конкурсу Пасольства Расіі – на Крамлёўскую ёлку ў Маскве. Для дзяцей была падрыхтавана маштабная культурная і забаўляльная праграма, якая ўключала наведванне музеяў, экскурсіі і прагулкі па расійскай сталіцы.
У чэрвені пры падтрымцы ўлад Санкт-Пецярбурга і "Российских железных дорог" плануем зрабіць падарунак сарака выпускнікам мінскіх школ, якія перамаглі ў алімпіядах і розных конкурсах. Дзеці змогуць наведаць лепшае ў свеце свята выпускнікоў – "Алые Паруса". У самы разгар белых начэй для юных гасцей з Беларусі будзе арганізавана шырокая культурна-асветніцкая праграма. Але галоўнае, што дзеці павязуць з горада на Няве – гэта станоўчыя ўражанні і новыя знаёмствы з аднагодкамі.
Важныя праекты паспяхова рэалізуюцца сумесна з беларускімі грамадскімі арганізацыямі, дабрачыннымі фондамі, а таксама праваслаўнай царквой. Варта асабліва адзначыць дзейнасць Фонду Аляксея Талая, які шмат робіць для дапамогі дзецям з Данбаса Новаросіі. Толькі ў 2022 годзе яго каманда на бязвыплатнай аснове прывезла на рэабілітацыю ў беларускія санаторыі і лагеры адпачынку больш за тысячу дзяцей з новых расійскіх рэгіёнаў. У гэтым годзе Фонд працягнуў працу па арганізацыі і аплаце двухтыднёвых змен для рабят з Херсонскай і Запарожскай абласцей Расіі.
Актыўную работу вядзе Свята-Елісавецінскі манастыр у Мінску, які займаецца зборам і адпраўкай гуманітарных грузаў у дзіцячыя ўстановы Данбаса. У размешчаным на тэрыторыі манастыра цэнтры "Каўчэг" праходзяць мерапрыемствы для моладзі. Міжнародны дабрачынны фонд Юрыя Розума пры садзейнічанні Пасольства арганізуе музычныя канцэрты з удзелам таленавітых расійскіх і беларускіх дзяцей з асаблівасцямі развіцця. У гэтым годзе па лініі Беларускага і Расійскага фонду міру будзе ўвасоблены ў жыццё сумесны праект "Мой любимый город-побратим", які аб’яднае навучэнцаў соцень школ з Саюзнай дзяржавы. У планах ёсць і іншыя карысныя пачынанні.
Разам з тым у Міжнародны дзень абароны дзяцей нельга не згадаць трагедыю, якую прынёс у тысячы сямей развязаны Украінай генацыд насельніцтва Данбаса. За дзевяць гадоў у гэтым рэгіёне пад кулямі і снарадамі УСУ загінулі сотні дзяцей, у дзесяткі разоў больш – параненыя. Самай маленькай ахвяры ўкраінскай агрэсіі было ўсяго 27 дзён. Помнікам ім стала "Аллея Ангелов" у Данецку, дзе ўсталяваны манумент загінулым дзецям. Па самых сціплых ацэнках, з 2014 па 2021 год у Данбасе загінулі 152 дзіцяці. Цяпер гэтыя страшныя лічбы імкліва растуць, у першую чаргу з-за паставак краінамі Захаду дальнабойнай зброі ўкраінскай арміі.
Гэтыя забойствы гадамі робяцца ва ўсіх на вачах, але заходнія СМІ і палітыкі пра іх маўчаць. Больш за тое, спрабуюць перакласці віну на Расію, абвінавачваючы нашу краіну ў нейкіх "выкраданнях" і "прымусовым перамяшчэнні" непаўналетніх. Хаця на самай справе гэтыя дзеці былі выратаваны ад генацыду, які вядзе злачынны кіеўскі рэжым. У Расіі яны атрымліваюць усю неабходную дапамогу і сацыяльную падтрымку. Ніхто не перашкаджае іх зносінам са сваякамі – наадварот, адпаведныя расійскія службы, перш за ўсё апарат Упаўнаважанага пры Прэзідэнце па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, прыкладаюць каласальныя намаганні па ўз’яднанні дзяцей з іх бацькамі, калі яны выявяцца.
У літаральным сэнсе ніводны пэўны выпадак не застаецца без увагі.
Што ж мы бачым на практыцы з боку Украіны і Захаду? Антырасійскія ўкіды ў СМІ, найграную істэрыку палітыкаў і псеўдаабаронцаў праў дзяцей, якія роўным рахункам нічога не зрабілі, каб аблегчыць іх лёс. Відавочна, у іх карціне свету дзяцей трэба пакінуць прама ў зоне баявых дзеянняў, пад ударамі ўкраінскай артылерыі, пад НАТАўскімі кулямі і снарадамі.
Такі сапраўдны твар заходніх "гуманістаў", якія вядуць вайну да апошняга, нават самага маленькага ўкраінца. Менавіта так краіны ЕС і НАТА, якія аб’явілі сябе цывілізаванымі, сустракаюць Міжнародны дзень абароны дзяцей, да якіх ім, па сутнасці, няма ніякай справы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Затрымана ўкраінка, якая хацела вывезці чужых дзяцей за мяжу
Не можам заснуць з-за абстрэлаў: як жывуць дзеці-інваліды ў Данбасе – відэа
Украінскія бежанкі просяць місію РФ пры ААН дапамагчы вярнуць сваіх дзяцей