МЗС Беларусі з замежнымі дыпмісіямі правяло акцыю "Разам з дзецьмi"

Дыпламаты сабралі больш за паўсотні каробак і пакетаў з падарункамі для дзяцей, іх даставяць у тры спецыялізаваныя ўстановы.
Sputnik
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. МЗС Беларусі і замежныя дыпмісіі арганізавалі сумесную дабрачынную акцыю "Разам з дзецьмi", прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны дзяцей, паведамляе прэс-служба МЗС.
У акцыі прынялі ўдзел больш за 20 пасольстваў, прадстаўніцтвы міжнародных арганізацый СНД, ПРААН, МАМ, ЮНІСЕФ і ганаровыя консульствы Грэцыі і Замбіі, а таксама супрацоўнікі МЗС Беларусі.
Беларускія і замежныя дыпламаты сабралі больш за 50 каробак і пакетаў з прыемнымі і карыснымі сюрпрызамі для дзяцей.
У бліжэйшы час падарункі будуць дастаўлены ў Маладзечанскую спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку, Дзіцячы дом №3 Мінска і Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
У ведамстве паабяцалі, што "ўсе сюрпрызы вельмі хутка знойдуць сваіх законных уладальнікаў", а фотасправаздачы будуць размешчаны ў сацсетках.
Дабрачынная акцыя "Разам з дзецьмi" праходзіць у Беларусі ўжо трэці раз. Як адзначаюць арганізатары, акцыю можа падтрымаць любы жадаючы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Грызлоў: важна даць дзецям магчымасць пазнаць не толькі сваю краіну
Што такое дзяцінства: эмацыянальныя і душэўныя кадры з Гомеля
"Старэйшы брат як другi бацька": беларускія прыказкі пра дзяцей