МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Захад збіраецца ўбіць клін у Садружнасць незалежных дзяржаў, актыўна выкарыстоўваючы для гэтага спецслужбы, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.
Сёння ў Мінску праходзіць 52-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СОРБ).
Вальфовіч адзначыў, што рашэнне прэзідэнтаў Беларусі і Расіі аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі стала адказам на агрэсію Захаду.
"Даводзіцца канстатаваць, што цяперашняя абстаноўка ў свеце знаходзіцца ў стане сістэмнага крызісу міжнародных адносін. Чалавецтва ўступіла ў эпоху вострага глабальнага супрацьстаяння, якое распаўсюджваецца не толькі на ваеннае, але і на іншыя вымярэнні", - сказаў Вальфовіч.
Сярод асноўных пагроз – не толькі мілітарызацыя еўрапейскага рэгіёна, але і стагнацыя механізмаў нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння.
Паводле яго слоў, цяперашнюю абстаноўку ў еўрапейскім рэгіёне можна ацаніць як найбуйнейшы ваенна-палітычны крызіс з часоў другой сусветнай вайны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
КДБ назваў суму, якую апазіцыя папрасіла на падрыўную дзейнасць
Лукашэнка назваў галоўную пагрозу для краін СНД
Лукашэнка: Захад цягнуў час, каб падрыхтавацца да вайны ва Украіне