МІНСК, 2 чэр – Sputnik. Ва Узброеных сілах РФ у 2023 годзе сфарміруюць дзве арміі, паведаміў намеснік начальніка Генштаба генерал-палкоўнік Яўген Бурдзінскі, яго артыкул быў апублікаваны ў часопісе абароннага ведамства "Военные комиссариаты России".
Ён таксама ўдакладніў, што будуць створаны дзве ваенныя акругі, 26 брыгад, армейскі корпус, пяць дывізій.
"У 2023 годзе неабходна своечасова правесці арганізацыйна-штатнае забеспячэнне фарміравання агульнавайсковай і паветранай армій, армейскага корпуса, Азоўскага ваенна-марскога раёна, пяці дывізій і 26 брыгад, стварэння Маскоўскай і Ленінградскай ваенных акруг", - паведаміў Бурдзінскі.
Ён дадаў, што нарошчваць склад Узброеных сіл у бягучым годзе трэба за кароткія тэрміны.
Таксама Бурдзінскі звярнуў увагу на важнасць таго, што для гэтага трэба забяспечыць усім неабходным асабісты склад.
Паводле яго слоў, важна гэта рабіць сінхранізавана з тэрмінамі падачы асноўных узораў узбраення, ваеннай і спецтэхнікі.
Раней кіраўнік абароннага ведамства РФ Сяргей Шайгу казаў аб тым, што колькасць УС РФ можа быць павялічана да 1,5 млн байцоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Захад цягнуў час, каб падрыхтавацца да вайны ва Украіне
Мінабароны РФ заявіла аб знішчэнні апошняга ваеннага карабля Украіны
У Мінску ратыфікавалі дакумент аб рэгіянальнай групоўцы войск