МІНСК, 5 чэр – Sputnik. Мінск і Пекін дамовіліся аб арганізацыі на тэрыторыі Беларусі сумеснага выпуску электрамабіляў, заявіў кіраўнік беларускага эканамічнага ведамства Аляксандр Чарвякоў.
Паводле яго слоў, шэраг кітайскіх кампаній ужо далі сваю згоду на арганізацыю вытворчасці электрамабіляў у Беларусі.
"Вельмі важна, што вырашаны пытанні па арганізацыі механізма пастаўкі тэхналагічнага абсталявання для мадэрнізацыі нашых прадпрыемстваў", - сказаў міністр на відэа, якое апублікавала прэс-служба беларускага ўрада ў афіцыйным Telegram-канале.
Акрамя гэтага, паводле слоў Чарвякова, быў вырашаны шэраг важных пытанняў, якія датычацца аснашчэння Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" неабходным абсталяваннем.
Таксама беларускі бок дамовіўся з кітайскімі партнёрамі аб пастаўках 15 чыгуначных лакаматываў і аб павелічэнні ў чатыры разы колькасці дазволаў для айчыннага аўтатранспарту, які выконвае перавозку грузаў у Кітай.
Мінск і Пекін таксама дамовіліся заняцца развіццём сумесных праектаў па падрыхтоўцы кадраў у сферы аховы здароўя, а таксама па вытворчасці медабсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі.
Раней у Мінэканомікі Беларусі паведамлялі, што краіны дасягнулі прагрэсу ў перагаворах аб узгадненні праекта пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі, а таксама правядзенні інвестыцый паміж дзвюма дзяржавамі. Чакаецца, што двухбаковае пагадненне краіны падпішуць да канца гэтага года.
Нагадаем, што ў сакавіку бягучага года ў Пекіне быў падпісаны мемарандум аб завяршэнні абмеркавання асноўных палажэнняў пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, а таксама пачатку перагавораў па доступе на рынкі.
Беларусь хоча стварыць з КНР зону свабоднага гандлю і ажыццяўлення інвестыцый. Падрыхтоўка праекта пагаднення зараз знаходзіцца на фінальнай стадыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Танней за Geely: беларусы хутка змогуць абзавесціся новай Lada Vesta
Праезд па платных дарогах у Беларусі падаражэе
Прадпрыемствы Самарскай вобласці могуць пастаўляць аўтакампаненты для "Белджы"