Які сёння дзень: 5 чэрвеня 2023 года

Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 209 дзён.
Sputnik
Сёння адзначаецца Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 чэрвеня

У 1919 годзе ў Вільнюсе выйшаў першы нумар "Беларускага жыцця" пад рэдакцыяй Ф. Аляхновіча.
У 2012 годзе ў Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк.

Хто нарадзіўся 5 чэрвеня

1854 год: Іегуда Пэн, яўрэйскі мастак-жывапісец, педагог.
1942 год: Вячаслаў Рагойша, беларускі літаратуразнавец і перакладчык.
1969 год: Андрэй Рыбакоў, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіўся іспанскі паэт Федэрыка Гарсія-Лорка.

5 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Лявонція.
У народзе святога называлі Лявон Канаплянік або Агурочнік. У гэты час саджалі апошнія агуркі і дасявалі каноплі. Каб каноплі добра ўзышлі і былі доўгія і белыя, існавала некалькі традыцый. Напрыклад, напярэдадні ўся сям'я ела белыя яйкі, а сеяў зерне мужчына з доўгім і густым валоссем і барадой. Таксама маглі завязваць яму вочы – нібыта птушкі дзякуючы гэтаму не ўбачаць і не з'ядуць зерне.
Калі з'явілася шмат насякомых, надвор'е ў бліжэйшыя дні будзе добрым.