Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Ваенны эксперт ацаніў наступствы тэракта на Кахоўскай ГЭС

Абстрэлы Кахоўскай ГЭС былі патрэбны кіеўскаму рэжыму, каб запытаць у Захаду новую партыю ваеннай дапамогі, у прыватнасці, абяцаныя раней F-16, лічыць ваенны палітолаг, загадчык кафедры РЭУ імя Пляханава Андрэй Кошкін.
Sputnik
Абстрэлы Кахоўскай ГЭС пачаліся яшчэ ў кастрычніку 2022 года, але тады УСУ толькі прымяраліся, адзначыў субяседнік радыё Sputnik.

"Кахоўская ГЭС – гэта і ўздзеянне на насельніцтва, і перш за ўсё на інфармацыйную прастору, таму што сёння ўжо ўсе СМІ калектыўнага Захаду аб’яўляюць, што абстрэл здзейснілі Узброеныя сілы Расіі, усё разбурылі, затапілі насельніцтва і гэтак далей. Вось гэтакі інфармацыйна-прапагандысцкі контур, які яны зараз задзейнічалі, плюс разбурэнні верхняй частцы дамбы – гэта і ўваходзіць у комплекс наступальных дзеянняў УСУ", - лічыць Кошкін.

На сарваны пасяўны сезон у гэтым рэгіёне тым, хто прымаў рашэнні аб абстрэлах, поўнасцю напляваць, перакананы эксперт.
"Ім важней, каб быў вялікі эфект і ў інфармацыйнай прасторы, і ў абмеркаваннях. Ідзе проста феерверк, які павінен асвятляцца перш за ўсё ў еўрапейскіх дзяржавах, каб яны ўсё ж такі пашкадавалі і далі ім абяцаныя F-16", - лічыць Кошкін.
Што да нанесенай шкоды, на левым беразе, дзе знаходзяцца жыхары і Узброеныя сілы Расіі, меры прыняты, ідзе пастаянны кантроль пад’ёму ўзроўню вады, ніжэй Кахоўкі ёсць населеныя пункты, дзе ўжо вядзецца адсяленне, расказаў эксперт.
"Дзесьці сталі казаць, што абязводжаны Крымскі паўвостраў – гэта паспешныя высновы, нічога такога няма, усё, як кажуць мясцовыя ўлады, знаходзіцца пад кантролем – гэта з левага берага Дняпра", - сказаў Кошкін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Абстрэл УСУ Кахоўскай ГЭС – галоўнае да гэтага часу
У Крамлі назвалі разбурэнне Кахоўскай ГЭС наўмыснай дыверсіяй Кіева
Што адбываецца на Кахоўскай ГЭС: відэа разбурэнняў пасля абстрэлу УСУ