Адзіны рэестр таксі і маршрутак плануюць стварыць у Беларусі

Праект указа, які можа ператрэсці рынак аўтамабільных перавозак, чарговы раз вынесены на грамадскае абмеркаванне.
Sputnik
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Дзяржаўны рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах з’явіцца ў Беларусі, вынікае з праекта прэзідэнцкага ўказа "Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў", апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У дакумент прапануецца ўключыць звесткі аб перавозчыках, транспартных сродках (аўтобусах, легкавых аўто, аўтамабілях-таксі), вадзіцелях, дыспетчарах таксі і дыспетчарах перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах.
Перавозчыкі і дыспетчары, якія нядобрасумленна выконваюць правілы рынку, будуць выключацца з рэестра. Значыць, іх дзейнасць на тэрыторыі краіны будзе забаронена.

Дыспетчары-замежнікі

Таксама праектам указа ўстанаўліваецца норма, што замежныя кампаніі могуць выконваць паслугі дыспетчара пасажырскіх перавозак у нерэгулярных зносінах і дыспетчара таксі толькі ў тым выпадку, калі яны ствараюць на тэрыторыі Беларусі юрыдычную асобу.
Таксама дыспетчары будуць абавязаны выкарыстоўваць у сваёй рабоце інфармацыйныя сістэмы і рэсурсы, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі.
Перадаваць заказы можна будзе толькі перавозчыкам, звесткі адносна транспартных сродкаў і вадзіцеляў якіх унесены ў рэестр.

Толькі з відэарэгістратарам

Акрамя таго, для перавозчыкаў устанаўліваецца яшчэ адзін абавязак – забяспечыць відэафіксацыю выканання паездкі. Гэта датычыцца як маршрутак, так і аўтамабіляў таксі.
Заўвагі і прапановы па папраўках ва ўказ аб аўтамабільных перавозках пасажыраў можна выказаць на прававым форуме Беларусі з 8 па 18 чэрвеня. Поўны тэкст праекта можна знайсці тут.
Нагадаем, што Мінтранс ужо не ўпершыню выносіць на абмеркаванне гэты дакумент. Акрамя цяперашніх прапанаваных новаўвядзенняў, указ прадугледжвае ўвядзенне рэгістрацыйных карт транспартных сродкаў, карты допуску вадзіцеля і дыспетчара таксі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Больш за тысячу таксістаў атрымлівалі зарплату "у канвертах" – КДК
Праезд па платных дарогах у Беларусі падаражэе
Беларусь зможа закупляць у Калінінградзе батарэі для электрамабіляў