Беларусь атрымала ад ЕАБР $50 млн на лакалізацыю "Спутник V"

Праект па выпуску вакцыны ад каронавіруснай інфекцыі быў рэалізаваны на адным з беларускіх прадпрыемстваў.
Sputnik
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Вакцынацыя чатырох мільёнаў жыхароў Беларусі ад COVID-19 была праведзена дзякуючы інвестыцыям Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР), паведамілі ў банку.
На праект па вытворчасці поўнага цыкла вакцыны "Спутник V" ЕАБР раней выдзеліў 50 млн долараў. Дзякуючы гэтаму ў рэспубліцы выпусцілі 8 млн доз прэпарату. Таксама праект прынёс дадатковыя адлічэнні падаткаў на 14 млн у доларавым эквіваленце.
Вытворчасць лакалізавалі на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" сумесна з расійскай групай "Россиум".
"Створана база для пабудовы рэгіянальнага фармацэўтычнага кластара для вытворчасці вакцын шырокага спектра", - адзначылі ў ЕАБР.

Трансфер тэхналогій

Перадача тэхналогіі выпуску расійскай вакцыны ад COVID-19 пачалася ў 2021 годзе. Прычым размова ішла аб вытворчасці не толькі "Спутник V", але і "Спутник лайт".
Аднак наконт гэтага міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч заяўляў, што версію "Лайт" лакалізуюць, калі вакцына пойдзе ў шырокае абарачэнне і з’явіцца эканамічная мэтазгоднасць.
Таксама ў красавіку 2021 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся стварыць айчынную вакцыну. У якасці вытворчай базы называлі кампанію "БелВітуніфарм", якую Лукашэнка наведваў у жніўні 2021-га. У выніку там сталі рабіць актыўны кампанент вакцыны, а гатовы прадукт – на "Белмедпрэпаратах".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мінімальная выплата па бальнічным вырасце ў тры разы
Прэзідэнт запатрабаваў разабрацца з забеспячэннем насельніцтва лекамі
"Росатом" можа паставіць абсталяванне для лячэння раку ў Беларусь у 2023 годзе