МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка сустрэнуцца ў пятніцу 9 чэрвеня, аб гэтым у чацвер паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
Раней Лукашэнка падчас сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі краін АДКБ анансаваў сустрэчу са сваім расійскім калегам.
"Уласна, (сустрэча - Sputnik) будзе заўтра, будзем вас па дэталях інфармаваць", - сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, калі менавіта адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.
Ён дадаў, што Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Расіі.
Праграма для забеспячэння самадастатковасці
Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі краін АДКБ расказаў, што прапануе Уладзіміру Пуціну выпрацаваць праграму дзеянняў дзвюх краін для забеспячэння самадастатковасці, без аглядкі на Захад і Усход.
"Трэба разумець, што і Беларусь, і Расія – мы павінны гэту прастору адбудаваць, выбудаваць планы, каб мы маглі быць самадастатковымі, каб нас праз долар, яшчэ нейкую валюту не ставілі пастаянна на калені", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што Беларусі і Расіі неабходны план унутранага развіцця на прасторы дзвюх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Тавараабарот Расіі і Беларусі вырас на 11% – Мішусцін
"Уражвае!" Губернатар Прыморскага краю аб патэнцыяле Гомельшчыны
Лукашэнка расказаў, што перашкаджае развіццю супрацоўніцтва з Далёкім Усходам