МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Следча-аператыўная група працягвае працаваць на месцы аварыі на Светлагорскім ЦКК, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Аляксандр Сухадольскі.
"Паводле даных следства, 7 чэрвеня ў цэху выпарнай станцыі па вытворчасці талавога масла Светлагорскага ЦКК у Гомельскай вобласці праводзіліся тэхнічныя работы. Прыкладна ў 15:40 адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. У выніку выбуху загінулі тры работнікі прадпрыемства ва ўзросце 24, 31 і 42 гадоў. Яшчэ два чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні", - праінфармаваў прадстаўнік СК, відэа з яго каментарыем апублікавана ў афіцыйным Telegram-канале камітэта.
Па яго інфармацыі, на месцы здарэння працягвае працу следча-аператыўная група.
Для правядзення агляду ў Светлагорск прыбылі следчыя галоўнага следчага ўпраўлення і следчыя-крыміналісты цэнтральнага апарату СК. Таксама задзейнічаны перасовачныя крыміналістычныя лабараторыі.
"Цяпер дапытаны і дапытваюцца інжынерна-тэхнічныя работнікі камбіната і кіруючыя супрацоўнікі, задзейнічаныя на вытворчасці. Канфіскавана дакументацыя, якая рэгламентуе правядзенне вытворчых і рамонтных работ, табелі рабочага часу і іншыя неабходныя для следства матэрыялы", - адзначыў Сухадольскі.
Версіі
Што тычыцца прычыны выбуху, то яна яшчэ высвятляецца. Следствам правяраецца версія фарміравання выбуховай газапаветранай сумесі ў ходзе правядзення рамонтна-ачышчальных работ без рэгламенту, а таксама версія аб дапушчаных парушэннях у тэхналагічным працэсе.
"Паўторны дэталёвы агляд месца здарэння будзе праведзены пасля ліквідацыі наступстваў аварыі і калі будзе гарантавана бяспека работы следча-аператыўнай групы", - дадаў Аляксандр Сухадольскі.
Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце здарэння. Для правядзення папярэдняга расследавання крымінальная справа перададзена ў галоўнае следчае ўпраўленне.
Дапамога сем’ям загінулых
Як паведамілі ў Telegram-канале Светлагорскага райвыканкама, сем’ям загінулых у выніку інцыдэнту на Светлагорскім ЦКК будзе аказана матэрыяльная дапамога.
Акрамя таго, прадпрыемства возьме на сябе расохды, звязаныя з пахаваннем.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"